5 лістапада 2024 году, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя кнігі Ірыны Мышкавец “РЭ/ЭКСПАЗІЦЫЯ. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча”, пра выхад якой раней пісаў Bellit.info.
Колькі разоў Ірына Мышкавец прамаўляла за Максіма Багдановіча словы “Я кнігу маю…” і вось цяпер з першай аўтарскай кнігай можна павіншаваць і яе. Пад адной вокладкай сабраны плён шматгадовай пошукавай і даследчыццай працы. Прадстаўлены унікальныя знаходкі і новыя штрыхі да партрэта знакамітага творцы і ягонага найбліжэйшага атачэння.
Асноўныя тэмы кнігі: “Жыццё і творчасць”, “Вянок”, “Радавод”, “Кола знаёмых і сяброў”, “Музейныя каштоўнасці”. Выдатная магчымасць для ўсіх аматараў творчасці паэта, настаўнікаў, навукоўцаў дапоўніць свае веды актуальнымі звесткамі ў галіне багдановічазнаўства.

Цягам мерапрыемства Вы даведаецеся пра гісторыю стварэння кнігі, пошук шляхоў да новых знаходак, пытанні, што хвалююць супрацоўніцу музея, для якой “Максім перадусім”.
Напрыканцы мерапрыемства адбудзецца аўтографсесія.
Уваход – 5 рублёў (Квіток у музей)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Менск, вул. М.Багдановіча, 7а



![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)


