Музыка, спявачка і нястомная папулярызатарка беларускай культуры Таццяна Грыневіч, якая цяпер жыве ў Турцыі, выдала зборнік з аўтарскімі святочнымі песнямі на вершы беларускіх паэтаў. Адмыслова да Калядных святаў яна сабрала калекцыю навагодніх песень пад адну вокладку і выдала ў Варшаве.
“Песні агучаны і выкладзены на ютубе. Ёсць QR-код і з дапамогай яго можна праслухаць іх. Таму, маючы гэтую кніжачку, можна пачытаць вершы сваім дзецям і сабе для настрою, можна ўлучыць з QR-кода і паслухаць гэтыя вершы ў выглядзе песняў. І яшчэ можна ўлучыць толькі музыку да гэтых песняў і самі песні паспяваць, таму што там дададзена таксама караоке”, — каментуе аўтарка вызад кнігі “Радыё Рацыя”.
Выдадзеная Таццянай Грыневіч кніжка з навагоднімі песнямі называецца “Гэй ты, братка Новы годзе”. Сродкі на яе выданне збіраліся на краўдплатформе “Гронка”. Неўзабаве кніга з’явіцца ў беларускіх кнігарнях у Польшчы і Літве.