Пра Слуцк і машыну часу — Аліна Нагорная для дзяцей

Актывістка Аліна Нагорная, аўтарка кнігі “Мова 404”, напісала твор для дзяцей “У Слуцку на машыне часу”, падзялілася аўтарка навіной у фэйсбуку.

Гісторыя апавядае пра двух хлопчыкаў, якія вандруюць па Слуцку на машыне часу. У кожным падарожжы іх чакаюць цікавыя прыгоды, вядомыя асобы і інтэрактыўныя заданні.

“Гэта мой спосаб абняць горад, у які не хутка траплю і вядома, распавесці дзецям, што нашыя гарады, калі і здаюцца часам сумнымі, то толькі на першы погляд. У Слуцку, як і ў іншых беларускіх гарадах стваралася (і ствараецца) гісторыя і мастацтва, вартыя класных кніг для любых узростаў”, — тлумачыць Аліна Нагорная.

фота з фэйсбуку Аліны Нагорнай

Кніга выйшла дзякуючы праграме ArtPowerBelarus, дызайнеркам і сярам аўтаркі, імёны якіх пакуль называць можа быць небяспечна. Кніга перадусім стала падарункам дзецям са Слуцку, але таксама быў надрукаваны невялікі наклад на продаж. Аўтарка запрашае зацікаўленых звяртацца да яе прыватна.