13 кастрычніка ў Вільні пройдзе аўтарскі вечар барда, журналіста і пісьменніка Змітра Бартосіка пад назвай “Смяяцца, плакаць і спяваць”. Публіку чакае вясёлы шансон 90-х гадоў. Шансон у добрым сэнсе гэтага слова. Віленскія балады. Чытанне непрыдуманых анекдотаў з жыцця, якія ўвайшлі ў творы пісьменніка. А таксама песні Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджавы […]
Author: manager
Стаў вядомы кароткі спіс Прэміі Гедройця
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця абвесціла кароткі спіс намінантаў на галоўную ўзнагароду. У яго традыцыйна ўвайшло шэсць кніг, выдадзеных у папярэдні год.
Гурт Syndrom Samazvanca пераспяваў Анемпадыстава, Аксёнцава, Глобуса і Сыса
Выйшаў новы альбом псіхадэлічнага гурта Syndrom Samazvanca, дзе музыкі пераспявалі класіку беларускага року 90-х гадоў. У альбом трапілі песні культавых гуртоў ULIS, Novaje Nieba, N.R.M., Palac і Pravakacyja. У тыя часы музыкі часта пісалі кампазіцыі ў суаўтарстве з паэтамі-сучаснікамі, таму беларускі рок канца 80-х — 90-х гадоў — гэта часта […]
Выйшла абноўленая версія перакладу “Anarchy in the UKR” Жадана
Выдавецтва Skaryna Press выпусціла кнігу Сяргія Жадана “Anarchy in the UKR” у перакладзе Алега Жлуткі. Кнігу можна купіць у інтэрнэт-кнігарні, а для тых, хто дабярэцца да фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Варшаве (6—8 кастрычніка), яшчэ і непасрэдна на мерапрыемстве. “Анархія” трапіла Алегу Жлутку ў рукі ўвосень 2007 года і справіла настолькі […]
“Танец мядзведзяў” Вітольда Шаблоўскага выйдзе на паперы
Выдавецкая ініцыятыва “Вільма” анансавала выхад кнігі “Танец мядзведзяў” Вітольда Шаблоўскага ў беларускім перакладзе Адэлі Дубавец. Польскі журналіст, рэпарцёр, аўтар некалькіх кніг, лаўрэат літаратурных прэмій Вітольд Шаблоўскі напісаў зборнік гісторый пра посткамуністычныя краіны і тое, як няпроста выбірацца з-пад абломкаў імперый ды ідэалогій – “Танец мядзведзяў” (Tańczące niedźwiedzie). Пераклала кнігу Адэля Дубавец […]
Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры — нарвежац Юн Фосэ
5 кастрычніка 2023 года Нобелеўскі камітэт абвясціў лаўрэата прэміі ў галіне літаратуры. Прэмію прысудзілі нарвежцу Юну Фосэ “за наватарскія п’есы і прозу, якія выказваюць невымоўнае”. Юн Фосэ (Jon Fosse, нар. у 1959 годзе) — драматург і празаік, прадстаўнік “мінімалістычнага стылю” ў драматургіі і прозе. На беларускую фрагменты ягонага твору “Бессань” перакладаў […]
Тры новыя аўдыякнігі ад “Камуніката”: фэнтэзі, гісторыя і сучаснасць
Інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат” працягвае радаваць тых, хто любіць успрымаць літаратуру на слых. Вышла тры навінкі: Людміла Рублеўская, Маргарыта Латышкевіч і Барыс Пятровіч. Раман Людмілы Рублеўскай “Пантофля Мнемазіны”, у якім віртуальная рэальнасць неймаверным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі, агучыў бард Зміцер Бартосік. Музыка і вядоўца Кацярына Ваданосава чытае […]
Свежая паэзія Андрэя Хадановіча выйшла кнігай
У берлінскім выдавецтве Hochroth у адмысловай белрускай серыі, галоўным рэдактарам якой выступае паэт Дзмітрый Строцаў, выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча. “Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае, — тлумачыць у фэйсбуку сам аўтар. — Тэксты 2020-2023 гадоў, што пісаліся ў Менску, Варшаве, Краснагрудзе, Батумі, Вене, Кракаве, Гданьску”. Пачынаецца кніжка вершам […]
Новая паэтычная кніга Валянціны Аксак выйшла ў Беластоку
Беластоцкі Фонд “Камунікат”, які з нядаўняга часу актыўна заняўся выдавецкай дзейнасцю, выпусціў новую кнігу — зборнік вершаў Валянціны Аксак “Уцёкі з Палесся”. “Новая кніга Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнанніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зняволеных і закатаваных у вязніцах на радзіме. Захопніцкая вайна […]
На свяце ў гонар Адама Міцкевіча ў Наваградку адкрылі новы арт-аб’ект
30 верасня ў Навагрудку прайшло свята музыкі і паэзі “О, Навагрудскі край – мой родны дом…”, прысвечанае 225-годдзю з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча. У скверы, побач з дубам пасаджаным дваццаць пяць гадоў таму ў гонар паэта, з’явіўся новы арт-аб’ект. Гэта разгорнутая кніга створаная на Наваградскім заводзе металавырабаў. На адной […]





