У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі “Нічога нястрашна” беларускага паэта Сяргея Прылуцкага, які жыве ва ўкраінскай Бучы. У кнізе змешчаны вершы паэта, бальшыня з якіх была напісаная пасля 24 лютага 2022 года. Першыя асобнікі можна будзе прыдбаць на фестывалі “Вершы на асфальце” ў Вільні.
У кнігу ўвайшлі сярод іншага паэтычныя лісты сыну паэта Адаму. “Першы з лістоў Адаму быў напісаны ў сакавіку 2021 году, другі — у студзені 2022-га. РПЦ — у ліпені 2019-га. І яны цалкам апісваюць тое, што адбываецца зараз, — расказвае паэт у фэйсбуку і дадае падзякі. — Дзякуй дарагім Дзмітрыю Строцаву за выданьне, Кацярыне Пікірэні за малюнак і Наталлі Русецкай за рэдактуру. І, галоўнае, украінскаму войску, што яшчэ жывы і маю магчымасьць пісаць гэты пост”.