Адам Глобус выдаў кнігу “Пераказкі”

Пісьменнік і мастак Адам Глобус выдаў кнігу з назвай “Пераказкі”. Кніга выйшла ў выдавецтве “Энцыклапедыкс”.

“Ёсць казкі, прыказкі, прымаўкі, а цяпер ёсць і пераказкі… У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшла мая новая кніга сціплым накладам і ў сціплым аздабленні, якое мне дапамог зрабіць брат Міраслаў. Вось вам і першы чытач “Пераказак”…” падзяліўся навіной аўтар у фэйсбуку і далучыў фота свайго ката ў абдымку з кнігай.

галоўнае фота catholic.by