Папаўненне ў калекцыі аўдыёкніг “Кнігі без літар”, якая збіраецца сайтам Kamunikat.org: днямі выйшла новая аўдыёкніга — раман “Сутарэнні Ромула” Людмілы Рублеўскай. Сюжэт трымае слухача ў напружанні да канца. На паперы раман выходзіў у серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў у 2012 годзе. Кніга была ўганараваная Літаратурнай прэміяй імя Францішка Багушэвіча. […]
Author: admin
Паэзія Вальжыны Морт выйшла па-славенску
Да адкрыцця славенскага міжнароднага фестывалю “Дні паэзіі і віна”, які праходзіць у некалькіх гарадах краіны, пабачыла свет кніга выбраных вершаў Вальжыны Морт. Пераклад з беларускай мовы здзейсніла паэтка і перакладчыца, дырэктарка фестывалю Крысціна Кочан. Кніга вершаў “Pesem o belih jabolkih” выдадзеная ў цвёрдай вокладцы ў фармаце білінгвы — на славенскай […]
Алесь Аркуш склаў кніжны трыпціх
Кніга “Як падае снег, як расце трава” пабачыла свет у беластоцкім выдавецтве Фонду Kamunikat.org. “Завяршыў гэты свой кніжны трыпціх – сабраў пад вокладкі свае асноўныя празаічныя тэксты. Можа ня ўсе бездакорныя, але тыя, якія мне дарагія. Праўда, за бортам застаўся мой першы раман «Палімпсэст». Неяк ён не аб’ядноўваўся з іншымі. […]
Зміцер Бартосік у Вільні — 9 верасня
На пачатку верасня ў Вільню, з прэзентацыяй кнігі “Забіць упалмінзага”, прыедзе пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Сустрэча адбудзецца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры. У гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя найбольш замоўчваюцца і застаюцца засакрэчанымі старонкі супраціву беларусаў савецкай акупацыі, русіфікацыі і калгасам. Праўда пра гэты супраціў знішчаная або схаваная ў […]
Выйшаў другі том “Гісторыі гандлю”
Выдавецтва Vesna паведаміла пра выхад другога тому фундаментальнай манаграфіі “Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі”. Аўтары раздзелаў манаграфіі (Тацяна Валодзіна, Вольга Волкава, Андрэй Кіштымаў, Ларыса Лаўрэенка, Уладзімір Лобач, Валянціна Мятліцкая (Лебедзева), Сяргей Сергачоў, Андрэй Чарнякевіч, Захар Шыбека) даследуюць рознічны гандаль у Беларусі паводле адзінай структурнай мадэлі. Яна складаецца з пяці асноўных […]
З’явілася аўдыёверсія перакладу «Дарогі» Кормака Макарці
Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе, з’явіўся ў выглядзе новай аўдыёкнігі audiobooks.by у агучцы Віталя Краўчанкі. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці. Пераклад на беларускую мову здзейсніў Сярж Мядзведзеў, […]
Новы зборнік Славаміра Адамовіча
Выдавецкая ініцыятыва “Skarynyčy” выпусціла новую кнігу вершаў Славаміра Адамовіча “Адрэналін”, з падзагалоўкам “вершы пасля пяцідзесяці”. Як паведамляе апісанне, “Адрэналін” – “восьмы зборнік вершаў Славаміра Адамовіча, і другі з паэтычных, выдадзены за ўласныя сродкі аўтара. Тэксты, сабраныя ў кнізе, канкрэтныя і часам нават жорсткія, як і час, у якім тут і […]
У Вільні пакажуць архіўныя тэлеперадачы Тацяны Сапач
26 жніўня, у дзень нараджэння Тацяны Сапач, паэткі і стваральніцы беларускай тэлевізіі ў Літве, адбудзецца фестываль яе перадач пра знакамітых і проста цікавых людзей. Доўгія гады Сапач вяла на Літоўскім Тэлебачанні сталую праграму пра мясцовых беларусаў пад назвай “Віленскі сшытак”, дзе запісвала інтэрв’ю і каментары, рабіла дакументальныя фільмы і матэрыялы […]
Агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за перыяд з 1 студзеня 2024 года па 30 чэрвеня 2024 года
Вынікам шматгадовай дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі і прапагандысцкай працы ў Беларусі, згодна з даследаваннем праекта Chatham House, з’яўляецца тое, што 55% апытаных беларусаў лічаць: беларусы, рускія і ўкраінцы з’яўляюцца часткай трыадзінай славянскай нацыі. Ідэю пра тое, што беларусы — асобная нацыя з уласнай гісторыяй і культурай, падтрымлівае ўсяго 41% рэспандэнтаў. І […]
Новая кніга Вольгі Гапеевай
У выдавецтве “Скарына” выйшаў новы зборнік вершаў Вольгі Гапеевай “Пад асобнымі коўдрамі”. Лонданскія выдаўцы анансуюць кнігу як “падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. Як і ў папярэдніх […]