16—18 кастрычніка ў Вільні пройдзе ІІ частка фестывалю PRADMOVA (праграма)

16—18 кастрычніка Вільня стане другім горадам, які прыме ў сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” (першым сёлета быў Уроцлаў). Асноўныя імпрэзы фестывалю пройдуць у Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25. Дзіцячыя імпрэзы адбудуцца на базе праекта “Беларуская школка ў Вільні” (Vilniaus, 20).

16 кастрычніка 2026 года, пятніца

Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25.

18.00—18.15 — Урачыстае адкрыццё фестывалю.

18.15—19.00 — Дыскусія з нагоды выдання кнігі “Трэскі лятуць. Дзеці спецпасяленцаў: Беларусь—Котлас—Беларусь” (Вільня, 2026).  Удзельнічаюць: Ірына Раманава, Ціхан Чарнякевіч.

19.00—20.00 — Дыскусія “Як быць Еўропай?”

Беларусь — таксама Еўропа, ейны цэнтр знаходзіцца пад Полацкам. Але ў Еўразвязе беларусы ўсё яшчэ пачуваюцца не зусім сваімі. На сувязь мы ідзем неахвотна: адчапіцеся ад нас, мы тут сваё пацерпім. Міжнародныя праекты — рэдкае выключэнне, пераклады — толькі па святах. Як быць Еўропай? Як казаць так, каб цябе чулі іншыя? Як ісці на кантакт з уладальнікамі цікавых пашпартоў краін Еўразвязу? Ды і ці цікавыя мы ім?

Удзельнікі: Алена Глухава, Дзмітрый Строцаў, мадэратар Сяргей Шупа.

17 кастрычніка 2026 года, субота

Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25.

10.30—11.10 — Вячка Красулін. Афлайн-трэпанацыя творчай асобы паэта.
Размова пра паэзію, творчы працэс, унутраную свабоду і тое, як нараджаецца верш. Без загадзя падрыхтаваных адказаў — толькі шчырая гутарка пра літаратуру, жыццё, сумневы, натхненне і ўсё, што адбываецца “пад чарапной каробкай” паэта.

11.10—11.55 — Прэзентацыя публікацыі Працоўні Даследванняў Тэатра і Драматургіі Кафедры беларусістыкі з нагоды 10-годдзя Працоўні і 70-годдзя Кафедры беларусістыкі Варшаўскага універсітэта. Удзельнік: Андрэй Масквін.

11.55—12.35 — Аўтарская сустрэча з Сяргеем Календам. Прэзентацыя новай кнігі “Пан Проза”.

12.35—13.35 — Публічная прэзентацыя даследавання “Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі: У 3 т. Т. 3. Рознічны гандаль у савецкім і постсавецкім грамадствах Беларусі. Ад 1921 года да канца ХХ стагоддзя” (Выдавецтва  VESNA, Прага, 2026). Удзельнічаюць: Ірына Раманава, Ірына Махоўская. Мадэратар Сяргей Шупа.

13.35—14.15 — Прэзентацыя кнігі перакладаў літоўскага паэта Вітаўтаса Мачэрніса “Я караля ў табе пазнаў”. Удзельнічаюць: перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш, рэдактары Алма Лапінскене, Сяржук Гаўрыленка.

14.15—15.15 — Лекцыя-дыялог Андрэя Эзерына “Гравітацыя чужой Бацькаўшчыны”.

15.15—16.00 — Дыскусія “Стыль Шагал: метафорыка, паэзія і падваротні”

Паэтыка Марка Шагала вырасла з віцебскіх двароў і падваротняў, з побыту беларускіх габрэяў. Праз аўтарэканструкцыю і перазбіранне вобразаў гэты паўсядзённы свет увасобіўся ў пакручастай метафорыцы. Чароўны свет няспраўнага юнацтва: тут каровы не толькі лётаюць. Удзельнікі: Сяргей Шупа, Цімур Кудзеліч.

16.00—16.45 — Новае вымярэнне беларускасці. Прэзентацыя перакладу рамана Алены Глухавай.

Белліт пішуць ужо нават па-французску. Айчынны чытач патрабуе перакладчыка, іначай не прачытаць. Нацыя за мяжой — цяпер гэта наш шлях? Адзін з, дакладна. На прэзентацыі перакладу рамана Алены Глухавай “Нашыя зіхоткія целы“ аўтарка раскажа пра кнігу, еўрапейскую літаратуру і тое, як і навошта ёй пісаць па-французску.

16.45—17.30 — “Адвакацкія гісторыі“ — размова пра права і беззаконне праз асабістыя гісторыі людзей, якія працягвалі абараняць іншых. 

З удзелам адвакатаў: Дзмітрыя Лепрэтара, Наталлі Мацкевіч, Таццяны Лішанковай. Мадэратарка: Адар’я Гуштын.

17.30—18.15 — Дыскусія “Перакладаючы Сартра: «Экзыстэнцыялізм — гэта гуманізм» у беларускім кантэксьце”. Удзельнічаюць: перакладчык Уладзіслаў Гарбацкі, даследчыца Таццяна Астроўская, выдавец Ігар Іваноў.

18.15—19.15 — Панэльная дыскусія “Інкамунікада. Чалавек, якога няма“. Удзельнікі: Натальля Мацкевіч, Максім Знак. Мадэратары: Павел Лягчылаў, Таццяна Нядбай.

19.15—20.00 — Прэзентацыя новай кнігі Югасі Каляды “Вандроўка ліфтам”. Удзельнічаюць: Югася Каляда, Аліна Дзеравянка, выдавецтва “Пфляўмбаўм”.

20.00—20.45 — “Рок-н-рол канца 80-х — пачатку 90-х: што слухалі і што гралі падлеткі на Палессі”. Удзельнічаюць: Уладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife), Аляксей Дзікавіцкі. Мадэратар Яраслаў Іванюк.

Дзіцячая пляцоўка, Беларуская школка ў Вільні (Vilniaus, 20)

Куратарка — Кацярына Жамойдзіна.

10.00—11.00 — Таццяна Багданава. Прэзентацыя кнігі “Не на сваім месцы” пра адаптацыю ў эміграцыі (узрост 3—5 гадоў).

11.00—12.00 — Смешныя кніжкі: у чым сакрэт? Прэзентацыя кнігі Тыма Парвэла “Патэ гуляе ў футбол”, серыі “Эла і сябры”. Мадэратар Андрэй Скурко (узрост 6—10 гадоў).

12.00—13.00 — Як мінулае становіцца нашым? Гутарка з аўтаркай кнігі “Сібірскія хайку” Юргай Віле пра тое, як гаварыць з падлеткамі пра мінулае, каб ім хацелася слухаць і чытаць самім. Мадэратарка — Кацярына Жамойдзіна (узрост 10+).

12.00—13.00 — Прэзентацыя дзіцячай білінгвальнай кніжкі дзіцячых гульняў “Ха-Хэй-Хо!”, створанай вучнямі Stembridge School. Удзельнічаюць: Ілля Ясінскі, актор, педагог заняткаў “Тэатр”, Наталля Сялецкая, настаўніца пачатковай школы, Антон Мазейка, кіраўнік Stembridge Books і аўтар ідэі кнігі, вучні — аўтары кнігі (на ўзрост 5+).

13.00—14.00 — Кніжны мост: ірландскія кніжкі па-беларуску. Прэзентацыя праекта па выданні ірландскіх дзіцячых кніг, рэалізаванага пры падтрымцы Амбасады Ірландыі ў Вільні.

Удзельнікі: Амбасадарка Ірландыі ў Літве Сэдна МакХ’ю; прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні АПК Павел Баркоўскі; прадстаўнікі выдавецтва Gutenberg; перакладчык Андрэй Скурко; прадстаўніца Інстытута беларускай кнігі Аляксандра Дварэцкая; прадстаўнікі Асацыяцыі беларускіх бацькоў Кацярына Жамойдзіна і Вадзімір Заранкін.

14.00—15.00 — Сустрэча з аўтаркай кнігі “Табіта Плімтак і Край Свету” Эрыкай Макган і перакладчыкам Андрэем Скурко (узрост 8+).

15.00—16.00 — Марыя Навасельская. Прэзэнтацыя кнігі “Твой Анёл” з серыі “На парозе”.

Аўтарка раскажа пра гісторыю нараджэння кнігі і новай сэрыі “На парозе”, прачытае ўрыўкі з казак, а таксама пагутарыць з чытачамі пра сэнсы, якія адкрываюцца праз літаратуру для дзяцей і дарослых. Сустрэчу дапоўняць чытанне тэкстаў, ілюстрацыі, музычная атмасфера і аўтограф-сэсія.

18 кастрычніка 2026 года, нядзеля

Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25.

10.00—11.45 — Ад сваёй аўдыторыі да міжнароднага чытача: як беларускай кнізе выходзіць за межы супольнасці?

Падчас сустрэчы плануецца абмеркаваць шэраг пытанняў: як замежны выдавец ці фестываль знаходзіць кнігі; якія матэрыялы патрэбныя для прадстаўлення кнігі; як працуюць аўтарскія правы і пераклады; як шукаць міжнародных партнёраў; якую ролю адыгрываюць кніжныя кірмашы, найперш Франкфурцкі, фестывалі, IBBY і прафесійныя сеткі (асацыяцыі выдаўцоў, творчыя саюзы); чаму асобная кніга можа быць цікавая замежнаму чытачу.
Арганізатар: Інстытут Гётэ-Грузія ў межах праекта EU4Culture.

12.00—12.45 — Дыскусія “Навука даступная для ўсіх” з элементамі гульні. Прэзентацыя часопіса Pamyłka. Удзельнічаюць: Дар’я Манюк, В. Корсак, Sim, Дар’я Роскач.

12.45—13.45 — Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Бён-Чхоль Хана “Дух надзеі”. 

Як жыць, а не выжываць у час выпрабаванняў: размова пра надзею і будучыню. Удзельнічаюць: беларускі праваслаўны святар і грамадскі дзеяч Аляксандр Кухта, псіхолаг і кагнітыўна-паводніцкая тэрапеўтка Кацярына Карповіч, перакладчыца кнігі Аляксандра Логвінава.

13.45—14.30 — Гутарка “Сляза і камень. Вершы прыбітыя цвікамі да старонак жыцця”. Мадэруе выдавец Дзмітрый Строцаў.

14.30—15.15 — Дыскусія “Чужая Бацькаўшчына: ці патрэбны эміграцыі беларускі тэатр?”. На прыкладзе кнігі Настассі Панкратавай “(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі”. Удзельнічаюць выдавец Ігар Іваноў (Skaryna Press) і аўтарка кнігі, тэатральны крытык Настасся Панкратава.

15.15—16.00 — “Беларусь у крывым люстэрку: вершы позняга лукашызму”.

Прэзентацыя кнігі Змітра Дзядзенкі “Каб не ср@лі галубы“ пройдзе ў фармаце размовы і аўтарскага выступу пад гітару. Удзельнічаюць Зміцер Дзядзенка, выдавец Яраслаў Іванюк.

16.00—16.45 — Дыскусія “Чым важны для беларусаў “451 градус паводле Фарэнгейта”? Удзельнікі: Наста Карнацкая, Андрэй Янушкевіч.

16.45—17.30 — Гутарка пра кнігу Максыма “Далі” Крыўцова “Крык на тэрыконе”. Удзельнічаюць: выдавец Дзмітрый Строцаў, перакладчыца Вольга Франко (анлайн).

17.30—18.15 — Лекцыя “Народнае светамысленне ў сучасным свеце” і прэзентацыя пяцікніжжа “Традыцыйны светалад беларусаў”.

18.15—19.15 —  Размова пра кнігу Сяргея Дубаўца “Збор творцаў”. Удзельнічаюць: Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі. Мадэратар Сяргей Шупа.

19.15—20.15 — Дыскусія “Посткатастрафічнае пісьмо: тупік ці перспектыва?”

Літаратура не сканчаецца і пасля катастрофы, хоць і здаецца, што пісаць ужо не выпадае. Можа, гэта шанец вярнуцца са свету ўяўных канцэптаў і загаварыць напрасткі? Адкідаем калыханкі — цяпер пішам сур’ёзна? А што, “як раней” дакладна не атрымаецца? Удзельнікі: Максім Жбанкоў, Юля Арцёмава.

Цягам фестывалю ў Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей) па адрасе Raugyklos g. 25 будзе працаваць кніжны кірмаш. Можна будзе набыць кнігіы выдавецтваў Gutenberg, RozUm Media, Kamunikat, “Мяне Няма”, “Полацкія лабірынты”, “Пфляўмбаўм”, “Логвінаў”, Vesna, hochroth Minsk, “Янушкевіч”, Skaryna Press, Stembridge.

Уваход на ўсе імпрэзы фестывалю вольны.

Генеральныя партнёры фестывалю PRADMOVA 2026 у Вільні — The German Marshall Fund of The United States і EuroBelarus. 

Суарганізатар: Vilniaus m. baltarusių klubas „Siabryna“ (Віленскі гарадскі беларускі клуб “Сябрына”). Суарганізатары дзіцячай праграмы: Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Беларуская школка ў Вільні.

Генеральны інфапартнёр: Bellit.info. Інфапартнёры: Reform.news,  "Літрадыё".