9 лістапада 2025 году на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Познані адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады. Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі “Першай чытанкі для дзетак-беларусаў”. Прэмія ўручаецца з 2016 году. Прэмія […]
Tag: Прадмова
7—9 лістапада PRADMOVA едзе ў Познань — праграма
З 7 па 9 лістапада ў Познані на некалькіх пляцоўках горада пройдуць прэзентацыі новых кніг, творчыя сустрэчы, літаратурныя дыскусіі і музычныя імпрэзы. Усё гэта ў межах праграмы фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Познаньская праграма злучыць гісторыю і сучаснасць, літаратуру і актуальныя сацыяльныя пытанні, фантастыку і паэзію, мастацкія перформансы і прафесійныя размовы […]
Фестываль “Прадмова” пачынаецца ў Вільні — праграма
З кастрычніка па лістапад адбудзецца VII Міжнародны фестываль Pradmova, які ў адзіным культурным дыялогу аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву. Сёлетні лозунг фестываля — “Птушкі без гнёздаў” натхнёны асобай Ларысы Геніюш як сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. Bellit.info паразмаўляў пра асаблівасці і цікавосткі праграмы з арганізатарамі фестываля і каардынатарамі пляцовак […]
Апублікаваная праграма “Прадмовы” ў Вільні і Празе
Увосень пройдзе VII Міжнародны фестываль PRADMOVA, які аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву праз літаратурны, мастацкі і дыскусійны дыялог. Сёлетні лозунг фестывалю — “Птушкі без гнёздаў” — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам. PRADMOVA — гэта найбуйнейшы міжнародны фестываль інтэлектуальнай кнігі, які стаў пляцоўкай падтрымкі і папулярызацыі беларускай культуры […]
Шукаюць выдаўцоў для кніг-пераможцаў конкурсу “Шуфлядка”
Каманда фестывалю Pradmova і конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” запрашае выдаўцоў да ўдзелу ў тэндары на выданне сёлетнкіх кніг-пераможцаў. Вынікі конкурсу былі абвешчаныя ў ліпені. Хто можа браць удзел: беларускія выдавецтвы і выдавецкія ініцыятывы незалежна ад іх геаграфічнай лакалізацыі і юрасобы. Тэрміны правядзення тэндара: 11—20 жніўня 2025 году. Рукапісы, выстаўленыя на тэндар: А. Папяровыя […]
Літаратурная праграма на фестывалі LTCŃ у Кракаве
26 ліпеня ў Кракаве ў парк Jordana пройдзе беларускі фестываль LTCŃ (Летуцень). Пачатак мерапрыемстваў у 11:00. Апрача музычнай пляцоўкі, кірмаша, фудкорта, дзіцячай пляцоўкі і многага іншага на фестывалі можна будзе купіць кнігі, сустрэцца з пісьменнікамі і паразмаўляць пра літаратуру. За прысутнасць літаратуры на пікніку “Летуцень” адказвае каманда фестывалю Pradmova. Пачнецца […]
Сёлетняя PRADMOVA пройдзе ў чатырох гарадах
Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” сёлета пройдзе ў чатырох еўрапейскіх гарадах: Вільні, Празе, Познані і Варшаве. Арганізатары запрашаюць падаваць заяўкі на ўдзел асоб і ініцыятывы, што працуюць з беларускай літаратурай і культурай. Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA — гэта незалежная культурная падзея, што яднае сучасную беларускую думку, слова, вобраз і рух. Фестываль стаў ужо […]
На фэсце “Летуцень” прэзентуюць навінкі ад выдавецтва Gutenberg
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад і прэзентацыю дзвюх навінак 26 ліпеня на фэсце “Летуцень”, які пройдзе ў Кракаве. Гэта будуць кнігі, якія летась перамаглі ў конкурсе рукапісаў “Шуфлядка”: “Цягнік да Познаня” Аляксея Правалоцкага і “Хто ты, дрон?” Ганны Кручковай. Зборнік эсэ “Цягнік да Познаня” Аляксея Правалоцкага перамог у конкурсе рукапісаў […]
Стала вядома, хто перамог у конкурсе рукапісаў “Шуфлядка”
Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, якая праводзіць конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, абвясціла пераможцаў трэцяга сезону. На разгляд прымаліся рукапісы ў трох катэгорыях: “Дзіцячая і падлеткавая кніга”, “Нон-фікш і дакументальная проза” і “Масавыя жанры”. Такім чынам, пераможцамі “Шуфлядкі” 2025 году сталі: Намінацыя “Дзіцячая і падлеткавая кніга” Юрый Мамчыц “Год чараўніцтва” За стварэнне казачнага свету, […]
Кожны можа паўплываць на вынікі конкурсу рукапісаў
Журы конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” вызначылася з кароткім спісам. Агулам у ім апынулася 11 твораў, якія размеркаваныя па трох намінацыях. На гэтым этапе ў чытачоў таксама ёсць магчымасць далучыцца да выначэння найлепшых рукапісаў і паспрыяць выданню дзвюх электронных кніг. Такім чынам, кароткі спіс конкурсу: 1) Намінацыя “Дзіцячая і падлеткавая кніга”– Серпікі […]





