Выйшлі “Казкі дзядзькі Рымуса” з шыкоўнымі ілюстрацыямі

У выдавецтве “Папуры” выйшаў пераклад на беларускую мову “Казак дзядзькі Рымуса” Джоэла Чэндлера Харыса, здзейснены Сержуком Мядзьведзевым. Кніжка багата ілюстраваная мастачкай Марынай Жвірбляй.

Серыя кніг пісьменніка Джоэла Чэндлера Харыса “Казкі дзядзькі Рымуса” знакамітая ва ўсім свеце. У аснове апавяданняў – афраамерыканскі фальклёр паўднёвых штатаў Амерыкі. Гэты зборнік змяшчае 34 дасціпныя і пазнавальныя казкі (можна чытаць з дзецьмі ад 4 гадоў). Але кніга будзе цікавая не толькі маленькім чытачам, але і дарослым, у тым ліку таму, што перастварэння па-беларуску перакладчык абраў стратэгію стылізацыі. У аргінале для цяперашняга носьбіта літаратурнай ангельскай мовы какзкі гучаць незвычайна і чытаюцца шмат у чым, як крыху апрацавны жывы фальклёрны запіс, таму шукаючы адпаведную інтанацыю ў нашай мове Сяржук Мядзведзеў сярод іншага натхняўся беларускімі этнаграфічнымі запісамі 19 і 20 стагоддзяў.

Кніга дакладна не дасць засумаваць ні маленькім, ні дарослым чытачам. А гумар і мудрасць гісторый у ёй пакажуць, як важна нягледзячы ні на што захоўваць бадзёрасць духу і шукаць выйсце нават з самых складаных сітуацый. 

Навінку можа купіць у кнігарнях у Беларусі, напрыклад, “Параграф 45”, а таксама на замовіць праз сайты: Oz.by.