У выдавецтве “Папуры” выйшла філасофская гісторыя пра святло, цемру і сілу духа — “Казка на ноч” Леаніда Дзінерштэйна, якую шыкоўна аформіў вядомы беларускі мастак-графік Валерый Славук. У горадзе пра лес ведаюць мала. Але таямнічыя і незвычайныя падзеі вельмі часта здараюцца ў лесе. Гэтая гісторыя таксама адбылася там. Пачалася яна з […]
Tag: выдавецтва Папуры
“Папуры” анансуе дзясятак кніг для дзяцей і дарослых
Выдавецтва “Папуры” падзялілася найбліжэйшымі выдавецкімі планамі. Хутка мае выйсці дзесяць навінак на беларускай мове, сярод якіх новыя арыгінальныя кнігі для дзяцей рознага веку, а таксама перавыданні класікі і не толькі. Так, неўзабаве ў фармаце poket-book выйдуць кнігі Максіма Гарэцкага “Дзве душы / У чым яго крыўда?”, Саламеі Пільштыновай “Авантуры майго […]
Выйшла дзіцячая кніга пра прыгоды лісы-кілбасы
У выдавецтве “Папуры” выйшла кніга Дар’і Мандзік пра “Прыгоды ў зачараваным замку”. Казка апавядае гісторыю пра гнуткую і гарэзлівую лісу-кілбасу. Ліса-кілбаса, памаранчавая авантурыстка і адарвірог, выпадкова трапіла ў зачараваны замак і знайшла прыгоды на свой доўгі нос. Што рабіць, калі аказваешся ў цёмным калодзежы? Чаму каменныя тролі любяць смарагды? Чаго […]
Як “Дзяўчынка з Беларусі” з’явілася ў Бразіліі
“Дзяўчынка з Беларусі” выйшла ў выдавецтве “Папуры” ў канцы мінулага года, але ўжо захапіла сваёй незвычайнай гісторыяй беларускіх дзяўчатак і хлопчыкаў, а таксама іх бацькоў, трапіла ў папулярныя падкасты і блогі і выклікала цікаўнасць: як такая гісторыя нарадзілася ў аўтаркі з Бразіліі? Перакладчыца кнігі Воля Фіранка сустрэлася з аўтаркай […]
Рэмарк і Карнэгі — навінкі на Мінскай выставе-кірмашы
Выдавецтва “Папуры” выпусціла з друку адразу дзве навінкі: “Трыумфальную арку” Эрыха Марыі Рэмарка і “Як заваёўваць сяброў і ўплываць на людзей” Дэйла Карнэгі. Абедзве кнігі друкуюцца ў беларускім перакладзе ўпершыню і набыць іх пакуль што можна толькі на стэндзе выдавецтва “Папуры” і кнігарні “Параграф 45” на Мінскай кніжнай выставе-кірмашы. Культавы […]
Выйшла новая дзіцячая кніга ад Надзеі Ясмінскай
У выдавецтве “Папуры” выйшла новая кніга Надзеі Ясмінскай “Матулін дзень” з ілюстрацыямі Таццяны Багданавай. Да канца тыдня навінка мае з’явіцца ў фізічных і анлайн-крамах Беларусі, а праз тыдзень яе можна будзе замовіць па ўсім свеце. “Трайняты Янік, Яся і Ягорка ведаюць, што заўтра — матуліна свята. Ім споўнілася пяць, а […]
Навінкі пад ялінку ад выдавецтва “Папуры”
У выдавецтве “Папуры” выйшла адразу некалькі кніжных навінак на беларускай мове. Сярод іх дзве перакладныя дзіцячыя кнігі — “Як Воўк пісаў ліст Дзеду Марозу” Шакці Стааль і “Дзяўчынка з Беларусі” Бландзіны Франку, а таксама некалькі перавыданняў. Твор “Дзяўчынка з Беларусі” папулярнай бразільскай пісьменніцы Бландзіны Франку пасля выхаду ў 2024 годзе […]
“Лісабонская ноч” Рэмарка — упершыню па-беларуску
У выдавецтве “Папуры” выйшаў раман нямецкага пісьменніка Эрыха Марыі Рэмарка “Лісабонская ноч” (Die Nacht von Lissabon, 1962). Пераклала выбітны твор на беларускую мову Вольга Гронская. Грунтоўнае выданне ў цвёрдым пераплёце апроч тэксту рамана змяшчае каментары перакладчыцы, а таксама пасляслоўе літаратуразнаўцы Тыльмана Вестфалена (Tilman Westphalen). “Лісабонская ноч” апавядае пра лёс нямецкіх […]
Тры аповесці Быкава выйшлі пад адной вокладкай
Выдавецтва “Папуры” працягвае перавыдаваць спадчыну класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Гэтым разам пад адной цвёрдай вокладкай чытачы знойдуць тры аповесц — “У тумане”, “Аблаву” і “Сцюжу”. “Чалавек сярод людзей — чалавек супраць людзей — чалавек без людзей. Такія жыццёвыя этапы наканавана прайсці героям прапанаваных аповесцяў. І кожны з іх урэшце […]
З’явіўся пераклад дзіцячай святочнай гісторыі пра сяброўства
У выдавецтве “Папуры” выйшла кніга “Шчасцік” польскай дзіцячай пісьменніцы Марты Дэмбоўскай. Цёплую, кранальную і вясёлую святочную гісторыю пра сяброўства і адвагу пераклала на беларускую мову Наталля Давыдоўская. Анатацыя: “Лапікавы хлопчык з кветкавай крамы “Фларыян і Ружа” марыць, каб з ім, як і з іншымі цацкамі, гулялі дзеці. Ды дзеці бываюць […]


![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)


