Tag: мастакі

Артур Вакараў і Сабіна Брыло стварылі канцэптуальны альбом з вершамі

У выдавецтве “Логвінаў” выйшаў канцэптуальны альбом дызайнера Артура Вакарава “Тутэйшы дзэн”. Кніга змяшчае кароткія вершы ў японскім стылі ад паэткі Сабіны Брыло і самога Артура Вакарава. “Тутэйшы дзэн. Словы вершаў Сабіны Брыло на дызайны словаў Артура Вакарава. Да сёння такая графічная эстэтыка была недасяжная аніводнай мове, акрамя японскай. Але ж […]

За званне найлепшай вокладкі змагаецца амаль 60 выданняў

Журы Прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2025 году. Гэта працы як вядомых дызайнераў і мастакоў, так і аўтараў, што працуюць пад псеўданімамі або пажадалі захаваць ананімнасць, піша Беларускі ПЭН. Творы сёлетняга спіса адлюстроўваюць розныя падыходы да кніжнага дызайну: […]

Пачаўся збор на кнігу вершаў і карцін Наталкі Хвоі

На краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka пачаўся збор на выданне кнігі паэзіі беларускай аўтаркі, паэткі і мастачкі Наталкі Хвоі (Наталлі Бордак). Кніга “Тры кроплі” складаецца з трох тэматычных раздзелаў, а таксама з вершаў, напісаных у розныя гады, і карцін, якія працягваюць паэтычныя вобразы. Праект аб’ядноўвае беларускую паэзію і візуальнае мастацтва, пераважна экспрэсіўнае, […]

Ці мае вокладка быць большай за змест? Дубавец разважае пра кніжны дызайн у аўтарскім падкасце

Сяргей Дубавец у новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” чытае кнігу “Форма прысутнасці. Дваццаць размоваў пра кніжную вокладку” і разважае над тым, наколькі вокладка мае супадаць, адлюстроўваць, дапаўняць змест кнігі. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. “Форма прысутнасці“ — гэтае вялікафарматнае ілюстраванае выданьне з прадуманым дызайнам […]

Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”

Выйшла кніга даследчыка Сяргея Шапрана прысвечаная менш вядомаму аспекту таленту Васіля Быкава — выяўленчаму мастацтву, да якога пісьменніка цягнула з маленства, але ў якім ён не здолеў рэалізавацца напоўніцу, піша “Суполка беларускіх пісьменнікаў”. “Быкаў. [Пра] мастацтва” — гэта грунтоўнае пяцісотстаронкавае выданне, дзе змешачана больш за 500 ілюстрацый. Ці захаваліся франтавыя малюнкі пісьменніка, […]

Валерый Славук праілюстраваў казку для дзяцей і дарослых

У выдавецтве “Папуры” выйшла філасофская гісторыя пра святло, цемру і сілу духа — “Казка на ноч” Леаніда Дзінерштэйна, якую шыкоўна аформіў вядомы беларускі мастак-графік Валерый Славук. У горадзе пра лес ведаюць мала. Але таямнічыя і незвычайныя падзеі вельмі часта здараюцца ў лесе. Гэтая гісторыя таксама адбылася там. Пачалася яна з […]

Сямейны беларуска-літоўскі фэст з літсцэнай — у Вільні

20 чэрвеня ў Вільні у прасторы Sodas2123 пройдзе сямейны беларуска-літоўскі інтэграцыйны фестываль “Пад чароўным дрэвам”. Адной з ключавых кропак фестывалю стане літаратурная пляцоўка з удзелам беларускіх і літоўскіх пісьменніц, пісьменнікаў ды мастачак, якія працуюць на ніве дзіцячай літаратуры. Такім чынам, госці літаратурнай пляцоўкі: Ганна Янкута – пісьменніца, паэтка, перакладчыца. Аўтарка […]

Увосень выйдзе альбом творчай спадчыны Алеся Пушкіна

У межах праграмы ArtPower Belarus мае выйсці вялікі альбом Алеся Пушкіна. Каманда ініцыятараў праекта апрацавала архіў матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю мастака і падрыхтавала выдавецкі макет мастацкага альбома. Выхад выдання запланаваны на восень 2026 году. Адным з важных вынікаў працы над выданне стала развіццё і напаўненне старонкі-памяці alespushkin.com. Сёння […]

Выйшла кніга, што расказвае пра мастацтва праз катоў

Мастачка Юлія Стратовіч выпусціла беларускую версію ўласнай кнігі “Cat Art Story. Ад першабытнага мастацтва да сімвалізму”, якая дапамагае дзецям і дарослым у лёгкай, гульнявой форме пазнаёміцца з вядомымі творамі сусветнага мастацтва, піша “Рэформ”. Гэта двухмоўная кніга для дзяцей 5–12 гадоў. На кожнай старонцы чытачы знойдуць апісанні па-ангельску і па-беларуску, а […]

Як “Дзяўчынка з Беларусі” з’явілася ў Бразіліі

“Дзяўчынка з Беларусі” выйшла ў выдавецтве “Папуры” ў канцы мінулага года, але ўжо захапіла сваёй незвычайнай гісторыяй беларускіх дзяўчатак і хлопчыкаў, а таксама іх бацькоў, трапіла ў папулярныя падкасты і блогі і выклікала цікаўнасць: як такая гісторыя нарадзілася ў аўтаркі з Бразіліі?   Перакладчыца кнігі Воля Фіранка сустрэлася з аўтаркай […]