Выйшла манаграфія пра жаночыя вобразы ў прозе першай пал. XX ст.

У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла кніга Аляксандры Чарнавокай “Жаночыя вобразы ў беларускай прозе першай паловы XX стагоддзя: стратэгіі рэпрэзентацыі”.

У манаграфіі прасочваюцца асноўныя лініі рэпрэзентацыі жаночых вобразаў у беларускім культурным дыскурсе. Побач з творамі класікаў — Якуба Коласа, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Кузьмы Чорнага — даследуюцца творы аўтараў, менш вядомых шырокаму колу чытачоў, — Янкі Нёманскага, Леанілы Чарняўскай, Юркі Віцьбіча, Алеся Стаховіча, Тараса Хадкевіча ды інш.

Жаночыя вобразы аналізуюцца ў шырокім гісторыка-культурным кантэксце, у суаднесенасці з універсальнымі архетыпамі, сацыяльнымі працэсамі, актуальнымі для выяўленых у творах эпох, а таксама з гендарнымі нормамі, ідэаламі і стэрэатыпамі. Распрацоўваецца арыгінальная тыпалогія на аснове вызначэння мастацкіх функцый персанажаў, вылучаюцца дамінантныя рысы вобразаў розных тыпаў.

Кнігу можна купіць у менскай кнігарні “Акадэмічная кніга”.