Па-ангельску выйшаў “Па што ідзеш, воўча?” Евы Вежнавец

У ірландскім выдавецтве Bullaun Press выйшаў раман Евы Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” у перакладзе на ангельскую мову. “What Now, Mr. Wolf” — так гучыць ангельскамоўная назва кнігі, перакладзенай Элай і Джымам Дынглі.

Кніга выйшла ў дзвюх версіях: электроннай і папяровай. Дызайн вокладкі належыць Найлу Маккормаку (Niall McCormack). Адкрывае выданне ўступнае слова ад перакладчыкаў.

Раман Евы Вежнавец у перакладзе на ангельскую мову можна купіць праз сайт выдавецтва Bullaunpress.com, а таксама праз маркетплэйсы, напрыклад, на Amazon.co.uk.

Аповесць “Па што ідзеш, воўча?” ужо была перакладзена ці перакладаецца на некалькі еўрапейскіх моў. Сярод іншага ёсць нямецкае выданне ў перакладзе Ціны Вюншманчэшскае выданне ў перакладзе Макса Шчура, Марына Хобель пераклала твор на нарвежскую, таксама раман выйшаў па-дацку ў перакладзе Гаральда Гартвіга, а Малгажата Бухалік пераклала тввор на польскую мову.