Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova апошнія гады вымушана праводзіцца па-за межамі Беларусі і цягам восені завітвае ў розныя гарады свету, дзе жывуць беларусы. Сёлета першая Pradmova пройдзе ў Вільні 5–6 кастрычніка.
Адрас правядзення фестывалю ў літоўскай сталіцы: Тeatras “Vilniaus klasika”, Vytenio g. 6, Vilnius
Час працы: 5 кастрычніка (субота) 10.00 – 21.30; 6 кастрычніка (нядзеля) 11.00 – 22.00
5 кастрычніка, субота
10.30 Урачыстае адкрыццё фестывалю і кнігапродажу.
11.00 – 12.30 Прэзентацыя і абмеркаванне кнігі беларускага філосафа Уладзіміра Фурса «Беларусь у святле сучаснай крытычнай сацыяльнай тэорыі».
12.30 – 13.00 «Адрэналін»: прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Славаміра Адамовіча, з удзелам аўтара (імпрынт Skarynycy).
13.00 – 13.30 Презентацыя кнігі Уладзіміра Казлова «Варшава» (выдавецтва «Мяне Няма», 2024).
13.30 – 14.00 Прэзентацыя кнігі «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» Таццяны Шчытцовай.
14.00 – 15.00 «Самы Цымус»: прэзентацыя кнігі Алеся Белага пра агульныя стравы беларускай (і літвінскай) і габрэйскай кухні.
15.00 – 15.30 «Дзе рэзаць і чым фарбаваць»: Сяргей Календа і размова пра кароткую прозу.
15.30 – 16.10 Прэзентацыя кнігі прозы Барыса Пятровіча «Ад жыцця прачнуцца… Фрэскі розных гадоў».
16.10 – 17.10 Сусветная філасофія па-беларуску: прэзентацыя-дыскусія наўкол найноўшых выданняў серыі «Галерэя чалавечай думкі» (Х. Артэга-і-Гасэт: «Эцюды пра любоў і каханне»; Ф. Ніцшэ: «ЕССЕ НОМО», Б. Расэл: «Мастацтва філасофствавання»). З удзелам перакладчыка і рэдактара.
17.10 – 17.40 «Словы аціхлі: у немату стукае сэрца»: прэзентацыя кнігі перакладаў Алеся Разанава на літоўскую мову. «Žodžiai nutilo:tylon beldžiasi širdis».
17.40 – 18.00 «Авантурнік Сімпліцысімус»: прэзентацыя новага выдання рамана Г. Я. К фон Грымэльсгаўзэна (пераклад з нямецкай Васіля Сёмухі, прадмова Галіны Сінілы). З удзелам выдаўцоў і рэдактара.
18.00 – 19.00 Эпічныя героі: «Іліяда» на беларускай мове (прэзентацыя кнігі).
19.00 – 20.00 Прэзентацыя №1: літаратурна-мастацкі альманах «Апостраф».
20.00 Міжнародныя паэтычныя чытанні: Маар’я Кангра (Эстонія), Ігар Коцюх (Эстонія), Каця Новак (Украіна–Эстонія), Юлія Фінкоўская (Украіна). З удзелам Андрэя Хадановіча.
6 кастрычніка, нядзеля
11.30 – 12.10 Як дзіцячая літаратура выходзіць за межы кніг. Расказваюць Воля Кузьміч і Андрэй Скурко.
12.10 – 12.40 Рэканцэпт падарожжа. Сустрэча з аўтаркай кнігі «Паром да Анконы» Кацярынай Карповіч.
12.40 – 13.20 Biełaruskaja łacinka: tradycyja i sučasnaść. Prezentacyja knih Uładzimiera Arlova «Patria aeterna» i «Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi».
13.20 – 14.20 «Там, за пісьмом»: прэзентацыя новых паэтычных кніг ад выдавецтва hochrot-MINSK. Таццяна Нядбай «Там, за сцяной», Марына Хобель «(не)магчымасць пісьма». Дыскусія і чытанне з удзелам аўтарак, а таксама выдаўца Дзмітрыя Строцава. Мадэратар Андрэй Хадановіч.
14.20 – 15.30 «Як нам супрацоўнічаць?»: беларуска-літоўская дыскусійная панэль з удзелам аўтараў з абедзвюх краін, якія разам працавалі над супольнымі кнігамі і паразважаюць, як маштабаваць гэты досвед.
15.40 – 16.10 Прэзентацыя навуковага часопіса «Pamyłka».
16.10 – 17.10 Паміж радкамі: творчасць у часы выпрабаванняў.
17.10 – 18.10 Праваабарончая дзейнасць у выгнанні: выклікі і перспектывы.
18.10 – 18.40 Аліна Нагорная «Мова 404».
18.40 – 20.00 Саша Філіпенка па-беларуску: творчая сустрэча з пісьменнікам.
20.00 Музычны вечар
Праграма будзе ўдакладняцца і дапаўняцца. Інфармацыйны партнёр віленскай прадмовы — Bellit.info