Tag: выдавецтвы

Кніжны маркет у Варшаве ў падтрымку незалежных выдавецтваў

5 красавіка ў Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў, якія нават працуючы за мяжой, зазнаюць ціск і чыя дзейнасць і выданні прызнаюцца “экстрэмісцкімі”. Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць “экстрэмісцкімі”, унутры краіны датычных да кнігавыдання часта затрымліваюць, […]

У Варшаве пройдзе перфарматыўная экскурсія па офісе “Мяне Няма”

14 сакавіка ў Варшаве Тутэйшы Тэатр правядзе перфарматыўную экскурсію па офісе беларускага незалежнага выдавецтва “Мяне Няма”, запрашае КШТАŁТ СЛОВА. Экскурсія па офісе “Мяне Няма” ад Тутэйшага Тэатра — гэта імерсіўная вандроўка па 7 пакоях офісу выдавецтва, дзе водгукі цяжкай штодзённай працы кніганошаў злучаюцца з мелодыямі тэкстаў, ласкава напетымі акторамі і […]

Прыём заявак ад выдаўцоў на падтрымку перакладаў з польскай

Польскі Інстытут Кнігі абвяшчае прыём заявак на Перакладчыцкую праграму ©POLAND 2026. З 5 лютага да 31 сакавіка 2026 году выдаўцы могуць падаваць заяўкі на фінансаванне перакладаў польскай літаратуры, паведамляе Прастора польскай культуры. Перакладчыцкая праграма ©POLAND падтрымлівае выданне польскіх кніг на іншых мовах — ад мастацкай і дакументальнай літаратуры да гуманістыкі, гісторыі, […]

Дзеці ў Літве стварылі двухмоўную кнігу з гульнямі

Віленская школа “Стэмбрыдж” заснавала ўласнае выдавецтва Stembridge Books і ўжо выпусціла некалькі кніг. У канцы 2025 году выйшла з друку беларуска-літоўская кніга “Ха-Хэй-Хо: 22 вясёлыя гульні / linksmi žaidimai”, у стварэнні якой ўдзельнічалі вучні 2-га класу. “Ха-Хэй-Хо: 22 вясёлыя гульні” — гэта запрашэнне ў свет гульняў, дзе пануюць смех, радасць […]

Крама OZ.by стала выдавецтвам і шукае аўтараў

Вядомы інтэрнэт-рэсурс і сетка крамаў OZ.by абвясціла пра запуск уласнага выдавецтва, якое ўжо прымае рукапісы. Гэтая ініцыятыва стала магчымай дзякуючы паспяховага супрацоўніцтва з творчым аб’яднаннем “Шуфлядка пісьменніка”, вынікам якога стаўся выхад кніг “(Не)зримая Беларусь” і “Крама Цудаў”. “Цяпер мы імкнемся пашырыць нашыя гарызонты і актыўна развіваць літаратурнае асяроддзе ў Беларусі. […]

Сустрэчы з літаратаркамі: Нядбай — у Познані, Цімафеева — анлайн

У жніўні продзе дзве сустрэчы з беларускімі літаратаркамі Таццянай Нядбай і Юляй Цімафеевай. Таццяна Нядбай завітае ў Познань, у тым ліку як выдаўчыня з кніжнымі навінкамі выдавецтва “Полацкія лабірынты”. Юля Цімафеева ўпершыню правядзе анлайн-прэзентацыю сваёй новай паэтычнай кнігі “Кровазварот”. “Я ўсё ж сабралася з сіламі і вырашыла правесці анлайн-прэзентацыю сваёй […]

Шукаюць выдаўцоў для кніг-пераможцаў конкурсу “Шуфлядка”

Каманда фестывалю Pradmova і конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” запрашае выдаўцоў да ўдзелу ў тэндары на выданне сёлетнкіх кніг-пераможцаў. Вынікі конкурсу былі абвешчаныя ў ліпені. Хто можа браць удзел: беларускія выдавецтвы і выдавецкія ініцыятывы незалежна ад іх геаграфічнай лакалізацыі і юрасобы. Тэрміны правядзення тэндара: 11—20 жніўня 2025 году. Рукапісы, выстаўленыя на тэндар: А. Папяровыя […]

Беларускія выдаўцы сталі лаўрэатамі міжнароднай прэміі

Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) назвала лаўрэатаў штогадовай прэміі Prix Voltaire. Сёлета імі сталі беларускія выдаўцы Дзмітрый Строцаў (hochroth Minsk) і Надзея Кандрусевіч (Koska), паведамляе Беларускі ПЭН са спасылкай на Internationalpublishers.org. Імёны лаўрэатаў былі названыя 2 чэрвеня на Сусветным форуме свабоды слова (World Expression Forum) у нарвежскім Лілехамеры. Выдаўцоў узнагародзілі за […]

Праграма беларускага стэнду на Варшаўскім кірмашы

Інстытут беларускай кнігі, з ініцыятывы якога на Варшаўскім кніжным кірмашы (15—18 траўня) будзе працаваць салон беларускіх незалежных выдаўцоў, падзяліўся праграмай падзеяў на стэндзе. 🔴 15.05, чацвер 14.00—15.00 Старт продажаў кнігі Ганны Краль “Апярэдзіць Госпада Бога” і аўтограф сесія (выдавецтва “Połackija łabirynty”) 17.00—17.40 Аўтограф-сесія адной з аўтарак “Белай кнігі: Дапаможніка па […]

Прымаюцца заяўкі на ўдзел у Варшаўскім кніжным кірмашы

Інстытут беларускай кнігі паведамляе, што сёлета падчас Варшаўскага кніжнага кірмашу ў траўні будзе працаваць беларускі стэнд. Выдаўцы і выдавецкія ініцыятывы могуць падаць заяўкі на ўдзел. Варшаўскі кніжны кірмаш — галоўная кніжная падзея Польшчы, якая каторы год праходзіць у Палацы культуры і навукі і на плошчы Дэфіляд. Гэтым разам на кірмашы, […]