19 верасня спаўняецца 20 гадоў з дня смерці пісьменніка Міколы Купрэева. З гэтай нагоды Bellit.info выкладае ў адкрыты доступ кнігу “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева”, у якую ўвайшлі ўспаміны, эсэ, прысвячэнні, вершы і проза пісьменніка.
Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз успаміны і згадкі родных, сяброў, землякоў творцы паўстае каларытная асоба паэта-думанніка, паэта-вандроўніка з «жураўліным сэрцам», крэўна паяднанага з роднай яму палескай зямлёй.
У кнігу ўключаны таксама вершы Міколы Купрэева, якія не ўвайшлі ў ягоныя прыжыццёвыя зборнікі паэзіі, лісты і адна з апошніх аповесцяў. Выданне прымеркаванае да 20-годдзя з дня смерці творцы.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
.
Друкаваная версія кнігі “Вандроўнік” была выпушчаная ў жніўні у выдавецтве Рамана Цымберава.
Пра творчы лёс пісьменніка чытайце ў адмысловым матэрыяле Міколы Асаўца.