У межах адмысловай серыі “Кніжны рысь” выйшаў з друку раман-казка Дж. Р. Толкіна “Хобіт” у перакладзе на беларускую мову Франца Корзуна. Цяпер пачалася рассылка асобнікаў тым, хто папярэдне замаўляў навінку. Вокладку для беларускага выдання “Хобіта” стварыла мастачка Ірына Дражына. Таксама кніга мае графічныя ілюстрацыі ўнутры, якія зрабіла Ганна Плотнікава. “Акрамя […]
Month: Верасень, 2025
Створана прэмія за жыццёвыя дасягненні літаратараў, журналістаў і праваабаронцаў
Беларускі ПЭН у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам “Свабодная прэса для Усходняй Еўропы” абвясціў заснаванне новай прэміі “Голас пакалення свабоды”. Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў ва ўзросце 60+, якія былі вымушаны эміграваць праз […]
З’явілася кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна
У серыі “Галерэя чалавечай думкі”, якую цяпер выдае Раман Цымбераў, выйшла кніга “Пра пераклады” польскага філосафа Рамана Інгардэна ў перакладзе паліглота Лявона Баршчэўскага. Раман Інгардэн (1893–1970) — выбітны польскі філосаф, вучань філосафа Эдмунда Гусэрля, вядомы сваімі працамі, значную частку якіх ён напісаў па-нямецку, у галіне фенаменалогіі, а таксама онталогіі і эстэтыкі. […]
Выйшаў том з трыма зборнікамі паэта Дзмітрыева
Выдавецтва “Лысы чэрап” у межах ініцыятывы “33 кнігі для іншай Беларусі” выпусціла трайны зборнік паэта Дзмітрыя Дзмітрыева “Codex. Imago. Index”. Гэта дыхтоўнае выданне ў цвёрдай вокладцы з ілюстрацыямі Андрэя Фядорчанкі. “Адзінаццаць гадоў таму, у гэты дзень — 6 верасня 2014 году — пасля сямейнага вечара ў коле нашых сяброў Мадлен […]
Найлепшую кнігу прозы назавуць 15 лістапада ў Гданьску
Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройца абвясцілі дату ўручэння галоўнай узнагароды за найлепшую празаічную беларускую кнігу. Падзея мае адбыцца 15 лістапада ў польскім горадзе Гданьск. Акрамя ўрачыстай цырымоніі, адбудуцца сустрэчы, дыскусіі ды іншыя мерапрыемствы, якія дазволяць паглыбіцца ў свет беларускай літаратуры. Калі: 15 лістапада 2025 году (субота)Дзе: Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск (plac Solidarności, […]
“Галерэю чалавечай думкі” папоўніў твор Фларыяна Бохвіца
У выдавецтве Рамана Цымберава, які пераняў эстафету па выданні філасофская кніжнай серыі “Галерэя чалавечай думкі”, выйшла праца “Асновы думак і пачуццяў маіх” філосафа беларускага паходжання Фларыяна Бохвіца. Фларыян Бохвіц, герба Радван (нарадзіўся 4 траўня 1799 году ў Міры, памёр 9 жніўня 1856 году ў Вошкаўцах, на Ляхавіччыне) — пісьменнік, філосаф […]
У новы літаратурны сезон — з “Апострафам”
Рэдакцыя літаратурнага альманаха “Апостраф” і фонд “Камунікат” (Беласток) звяртаюцца да беларускіх аўтараў і аўтарак з прапановай дасылаць свае творы. “Апостраф” друкуе найлепшую сучасную прозу, паэзію, эсэістыку, пераклады, літаратурную крытыку, тэксты пра гісторыю ды мастацтва Беларусі і не толькі. На цяперашні момант выйшла тры выпускі альманаха, рыхтуецца да друку чацверты. Галоўнае […]
Выйшаў грунтоўны том з творамі Міколы Арахоўскага
У выдавецтве Рамана Цымберава ў серыі “Бібліятэчка пісьменніка” выйшаў том з творамі Міколы Арахоўскага (1950—1997) з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 75 гадоў. Кніга мае назву “Злавіць матылька” і ўключае п’есы, апавяданні, прыпавесці, артыкулы і лісты. Мікола Арахоўскі нарадзіўся ў Сяльцы Бярозаўскага раёна, скончыў менскую мастацкую вучэльню Глебава і Беларускі […]
У Франкфурце з’явіцца мемарыяльная шыльда Васілю Быкаву
Гарадская рада Франкфурта-на-Майне аднагалосна прагаласавала за ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар беларускага пісьменніка і дысідэнта Васіля Быкава. Навіной падзялілася арганізацыя беларусаў у Германіі RAZAM e.V. Шыльда мусіць паўстаць у парку Bockenheimer Anlage, побач з домам, дзе жыў пісьменнік у Франкфурце ў 2001 і 2002 гадах, паведамляе Reform. Перад галасаваннем, якое адбылося на […]
ПЭН абвясціў кароткі спіс прэміі за публіцыстыку і не толькі
Беларускі ПЭН назваў намінантаў, што ўвайшлі ў кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча, якая на працягу амаль трыццаці гадоў адзначае перадусім публіцыстычную дзейнасць. З нядаўняга часу — не толькі ў кніжным, але ў іншых розных фарматах. Такім чынам сёлета ў кароткім спісе 7 намінантаў. Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за […]





