Гарадская рада Франкфурта-на-Майне аднагалосна прагаласавала за ўсталяванне памятнай шыльды ў гонар беларускага пісьменніка і дысідэнта Васіля Быкава. Навіной падзялілася арганізацыя беларусаў у Германіі RAZAM e.V. Шыльда мусіць паўстаць у парку Bockenheimer Anlage, побач з домам, дзе жыў пісьменнік у Франкфурце ў 2001 і 2002 гадах, паведамляе Reform. Перад галасаваннем, якое адбылося на […]
Month: Верасень, 2025
ПЭН абвясціў кароткі спіс прэміі за публіцыстыку і не толькі
Беларускі ПЭН назваў намінантаў, што ўвайшлі ў кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча, якая на працягу амаль трыццаці гадоў адзначае перадусім публіцыстычную дзейнасць. З нядаўняга часу — не толькі ў кніжным, але ў іншых розных фарматах. Такім чынам сёлета ў кароткім спісе 7 намінантаў. Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за […]
Кніга Евы Вежнавец выйшла па-дацку
У дацкім выдавецтве Palomar выйшаў пераклад з беларускай мовы кнігі Евы Вежнавец “Hvad søger du, ulv?” (“Па што ідзеш, воўча”). Перакладчыкам аповесці выступіў Гаральд Гартвіг Епсэн (Harald Hartvig Jepsen). Нагадаем, што кніга Евы Вежнавец упершыню выйшла па-беларуску ў выдавецтве “Пфляўмбаўм” у 2020 годзе і зазнала некалькі перавыданняў. У кнізе апавядацца пра […]
Дубавец расказвае пра кнігу Усевалада Сцебуракі і тлумачыць, што цэніць у паэзіі
У аўтарскім падкасце “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец пасля прачытання зборніка Усевалада Сцебуракі “Беларускія зоркі” (2024) разбіраецца, якім паэтам ёсць аўтар. У кнізе паўстае паэт-маршалак, жыццялюб, чый празрысты і дакладны верш перадусім дзеліцца з чытачом эмоцыямі і дзівіць трапнымі сэнсамі. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Калі казаць […]
Увосень выйдзе кніга пра шлюб і сэксуальнае жыццё у ранняй БССР
Выдавец Раман Цымбераў рыхтуе да друку дапрацаванае перавыданне кнігі прафесара, доктара гістарычных навук Аляксандра Гужалоўскага, прысвечанай інстытуту шлюбу і сэксуальнаму жыццю на этапе станаўлення БССР. Абноўленая кніга будзе называцца “Штурмуючы будучыні аванпосты”. Першае ў айчыннай гістарыяграфіі комплекснае даследаванне радыкальных змен у сямейна-шлюбных адносінах і сэксуальным жыцці беларускага савецкага грамадства на працягу […]
Пабачылі свет мемуары “звычайнага чалавека”, які пражыў катаклізмы ХХ ст.
У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла кніга мемуараў Тамаша Зайкі “Як адзін дзень…”. Успаміны запісаў Алесь Зайка, уклалі кнігу Зміцер Санько і Наста Качан. Анатацыя: Кнігу складаюць успаміны звычайнага чалавека Тамаша Зайкі (1907–1991), на долю якога выпалі беды і выпрабаванні, звязаныя з усімі вялікімі катаклізмамі XX стагоддзя. Дзякуючы яго незвычайнай назіральнасці і […]
Выйшаў новы зборнік паэта Фелікса Аксёнцава
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга паэта Фелікса Аксёнцава з назвай “2/3”, якую праілюстраваў Андрэй Дарохін. “Нас пазнаёміў Андрэй Дарохін у сярэдзіне 1980-х. Ужо на першай сустрэчы Філ [Фелікс Аксёнцаў] з захапленнем расказваў мне пра асаблівыя прынцыпы рок-паэзіі. У 1990 годзе ў мяне і ў Філа выйшлі першыя паэтычныя […]