Фонд С. Фішэра традыцыйна вылучае стыпендыі перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры з краін Паўднёва-Усходняй Еўропы і Турцыі. Некалькі гадоў таму праграма была адкрыта і для беларускай, польскай і ўкраінскай супольнасці перакладчыкаў. Арганізатары прапануюць стыпендыю каля 2000 EUR / месяц (*памер стыпендыі па інфармацыі за 2023 год). Стыпендыяты будуць месяц працаваць у Literarisches […]
Month: жнівень, 2024
У аб’ектыве падкасту “Спіс на лета”: проза Івана Мележа
«Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы». У гэтым выпуску падкаста выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра галоўны тэкст Івана Мележа. […]
Выйшаў першы нумар альманаху “Апостраф”
Да чытача прыйшоў новы літаратурна-мастацкі альманах — “Апостраф”, паведамляе выдавецтва “Камунікат”. У першым нумары выдання можна прачытаць аповесць Алеся Пашкевіча, вершы Насты Кудасавай, ліставанне Васіля Быкава — і гэта добры аванс для ўсіх аматараў прыгожага пісьменства! “Апостраф” прапаноўвае чытачу шэраг вартых рэчаў: І шмат іншых цікавостак. Набыць “Апостраф” можна ў […]
Жнівеньская “Літаратурная Беларусь”: пампуй і чытай
Выйшаў свежы жнівеньскі выпуск штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У нумары чытачы знойдуць новыя вершы Уладзіміра Някляева і Дануты Бічэль, прозу Лявона Валасюка і Міхаіла Конана, эсэістыку і крытыку, старонкі з вугорскай літаратуры ў беларускім перакладзе. Поўны змест нумара: ЛЕКТОРЫЙ: артыкул Уладзіміра КАВАЛЕНКІ «“Заклятыя” пытанні жыцця Віктара КАЗЬКО»ПРОЗА: апавяданне «Дзікі камень, альбо […]
Раман Рэмарка пра “страчанае пакаленне” — ужо ў кнігарнях
Выдавецтва “Папуры” днямі атрымала з друку наклад рамана Эрыха Марыя Рэмарка “Тры таварышы” у якасным прыгожым афармленні. Пераклад на беларускую здзейсніў Уладзімір Папковіч, першае выданне кнігі пабачыла свет яшчэ ў 1994 годзе. Гэта глыбокі і кранальны аповед пра сяброўства, каханне і здольнасць выжываць ў суровых рэаліях міжваеннай Германіі, які пакідае […]
Дзіцячая кніга пра 70-гадовую прынцэсу
У выдавецтве “Папуры” выйшла новая кніга Надзеі Ясмінска “Надзвычайны дзень народзінаў” з ілюстрацыямі Святланы Міхалап. “Прынцэса Лубíна не выносіла свайго дня народзінаў. Калі ў каралеўскім садзе пачыналі з’яўляцца паветраныя шарыкі i плакаты «Віншуем, Ваша Высокасць», яна ішла да сябе ў пакоi ды замыкалася на ўсе чатыры ключы… Думаеце, звычайны сюжэт […]
Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Івацэвічах
31 жніўня ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці адкрыецца Дзень беларускага пісьменства. Першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч падкрэсліў, што Дзень беларускага пісьменства “пройдзе пад знакам важнейшых юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзя Канстытуцыі. Таксама ў мерапрыемствах свята будзе адлюстравана тэматыка Года якасці”. У праграме […]
Ева Вежнавец выступіць у Берліне
Размова з пісьменніцай Святланай Курc (Ева Вежнавец) адбудзецца ў берлінскім тэатры ACUD 31 жніўня.⠀Раман „Па што ідзеш, воўча?“ малюе вобраз беларускай гісторыі з жаночай перспектывы і асвятляе шматгранныя ідэнтычнасці і гістарычныя вопыты Палесся. Размова з Святланай Курс, якую будзе весці літаратуразнаўца Яраслава Ананка, дасць магчымасць слухач_кам атрымаць больш глыбокае разуменне […]
Сустрэча з Сяргеем Календам — 30 жніўня
У пятніцу віленскі кніжны клюб пры “Чытальні” ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus g. 20) абмяркуе з Сяргеем Календам яго новую кнігу “Стрыжэ і піша”. Лёгкія і цікавыя тэксты ў зборніку даюць унікальную магчымасць убачыць рэчаіснасць вачыма пісьменніка, які адначасова ёсць экспертам цырульніцкай справы: “Ужо шмат гадоў я пішу […]
“Сутарэнні Ромула” Рублеўскай цяпер можна паслухаць
Папаўненне ў калекцыі аўдыёкніг “Кнігі без літар”, якая збіраецца сайтам Kamunikat.org: днямі выйшла новая аўдыёкніга — раман “Сутарэнні Ромула” Людмілы Рублеўскай. Сюжэт трымае слухача ў напружанні да канца. На паперы раман выходзіў у серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў у 2012 годзе. Кніга была ўганараваная Літаратурнай прэміяй імя Францішка Багушэвіча. […]