31 жніўня ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці адкрыецца Дзень беларускага пісьменства.
Першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч падкрэсліў, што Дзень беларускага пісьменства “пройдзе пад знакам важнейшых юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзя Канстытуцыі. Таксама ў мерапрыемствах свята будзе адлюстравана тэматыка Года якасці”.
У праграме свята — адкрыты турнір па хакеі з шайбай, выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея ”Нам нужна одна Победа“, творчая сустрэча з Народным пісьменнікам Беларусі, ганаровым старшынёй грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“ М.І.Чаргінцом, прэзентацыя фільма ”Брестская крепость“ з удзелам генеральнага прадзюсера, аўтара ідэі, кінарэжысёра, акцёра, Народнага артыста Расійскай Федэрацыі Ігара Угольнікава, эксклюзіўны паказ фільма ”Приказано жить“ (сумесны праект Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці і Пензенскай вобласці Расійскай Федэрацыі), уручэнне Нацыянальных літаратурных прэмій, паказальныя выступленні па адзінаборствах, ваенна-гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная партызанскаму руху на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна, пасадка саду малітвы ў Храме іконы Божай Маці Дзяржаўная па вул. Дэпутацкай і інш.
З поўнай праграмай можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі.