Выйшаў свежы жнівеньскі выпуск штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У нумары чытачы знойдуць новыя вершы Уладзіміра Някляева і Дануты Бічэль, прозу Лявона Валасюка і Міхаіла Конана, эсэістыку і крытыку, старонкі з вугорскай літаратуры ў беларускім перакладзе.
Поўны змест нумара:
ЛЕКТОРЫЙ: артыкул Уладзіміра КАВАЛЕНКІ «“Заклятыя” пытанні жыцця Віктара КАЗЬКО»
ПРОЗА: апавяданне «Дзікі камень, альбо Апошні літвін» Лявона ВАЛАСЮКА
і эсэ Канстанціна КАСЯКА «“Дзеці” Пішчалаўскага замка»
ПАЭЗІЯ: нізка новых вершаў Уладзіміра НЯКЛЯЕВА «Без Айчыны»
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне Міхаіла КОНАНА «Шварцброт»
ПАЭЗІЯ: «стомленыя экспромты» Дануты БІЧЭЛЬ «Паміж зорак і хмар»
ПЕРАКЛАД: «Сустрэча з маладым чалавекам» Фрыдзеша КАРЫНТЫ ў перастварэнні з вугорскай Петэра БАРАСА
КРЫТЫКА: развагі пра новыя кнігі Вінцэся МУДРОВА, Гагар ЯНАЙ (у перакладзе Паўла КАСЦЮКЕВІЧА) і Яніны ГРЫНЕВІЧ
ГІСТОРЫІ: эсэ «Генерал пясчаных кар’ераў» Андрэя ЦУНСКАГА пра Жоржы АМАДУ
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Запрашаем да чытання!