Да чытача прыйшоў новы літаратурна-мастацкі альманах — “Апостраф”, паведамляе выдавецтва “Камунікат”. У першым нумары выдання можна прачытаць аповесць Алеся Пашкевіча, вершы Насты Кудасавай, ліставанне Васіля Быкава — і гэта добры аванс для ўсіх аматараў прыгожага пісьменства!
“Апостраф” прапаноўвае чытачу шэраг вартых рэчаў:
- твор Алеся Пашкевіча “Цясляр волі”, біяграфічную аповесць пра паэта і палітыка Алеся Гаруна;
- прозу Уладзіміра Сцяпана, Іны Снарскай, Валера Гапеева, Алены Вешторт, Алега Дашкевіча;
- паэзію Насты Кудасавай, Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Дуброўскага, Аксаны Данільчык, фрэскі Барыса Пятровіча;
- пераклады Артура Бартэльса ад Віктара Гардзея, Фёдара Цютчава ад Міколы Гіля, Міхаіла Шлейхера ад Змітра Вішнёва;
- ліставанне Васіля Быкава з сястрой Валянцінай;
- словы Адама Глобуса пра мастака Сяргея Каткова;
- эсэ Васіля Аўраменкі пра Уладзіміра Караткевіча…
І шмат іншых цікавостак.
Набыць “Апостраф” можна ў анлайн-кнігарні “Камуніката”.







![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)