Выдавецкі дом “Звязда” выдаў кнігу выбраных вершаў Уладзіміра Караткевіча “Бацькаўшчына светлая мая”, укладальнікам якой выступіў паэт Віктар Шніп. Пад адной вокладкай сабрана больш за 100 паэтычных твораў класіка беларускай літаратуры. Кнігу адкрывае верш “Орша”, які быў упершыню надрукаваны ў сакавіцкім нумары часопіса “Полымя” за 1956 год, а напісаны быў па […]
Month: Ліпень, 2024
Паэт Сяргей Прылуцкі ў новым відэа ад Хадановіча
Новым героем відэа-лекцыі на YouTube-канале выкладчыка і паэта Андрэя Хадановіча стаў беларускі паэт і ўкраінскі грамадзянін Сяргей Прылуцкі, які жыве ў Бучы пад Кіевам. Сяргей Прылуцкі, які мае некалькі альтэр-эга ад хулігана Сірошкі Пістончыка да паўночнакарэйскага літаратара Кім Чжун Хо, гэта творца, які пранізліва піша лірычны дзённік з вайны. Андрэй […]
Беларускае грамадства часу савецкай “адлігі” — перадзаказ
Выдавецтва Tsymberau.publisher адкрывае папярэдні заказ на манаграфію Аляксандра Гужалоўскага “У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)”. Выхад кнігі чакаецца у канцы жніўня—пачатку верасня. Анатацыя:З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр […]
Адкрыты перадзаказ на другую частку “Валадара пярсцёнкаў”
Выдавецтва “Янушкевіч” працягвае выдаваць культавую трылогію Джона Р. Р. Толкіна і адкрывае папярэдні заказ на кнігу “Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы”. Замаўляць са зніжкай можна да 7 жніўня, але колькасць асобнікаў па спецыяльнай цане абмежаваная. Высылка поштай замоўленых асобнікаў пачнецца 9 жніўня, а старт афлайн продажаў у варшаўскай кнігарні “Кнігаўка” пачнецца […]
Анлайн-абмеркаванне творчасці Быкава разам з Хадановічам
Чытацкі клуб бібліятэкі беларускай кнігі ў Вільні “Чытальня” запрашае на анлайн-сустрэчу з абмеркаваннем твораў Васіля Быкава, якія варта пачытаць кожнаму. Сустрэча пройдзе з удзелам паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча. Арганізатары трансляцыі прапануюць пагутарыць пра частку даробку класіка, перадусім пра апавяданні ды прыпавесці, напісаныя Васілём Быкавым у апошнія гады жыцця. Што […]
Літаратурная рэзідэнцыя ў Швейцарыі (падаць заяўку)
Літаратурная рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскі каля гор Юра ў Швейцарыі абвяшчае набор заявак. Запрашаюцца ў першую чаргу пісьменнікі і перакладчыкі, але і іншыя творцы, якія працуюць са словам, таксама могуць падаваць заяўкі. Удзельнічаць у конкурсе могуць як дасведчаныя аўтары, так і больш маладыя. Працягласць рэзідэнцыі можа складаць ад 2 тыдняў […]
“Мінскі дзённік” Цімафеевай з’явіцца па-нарвежску
Дакументальная проза Юлі Цімафеевай “Мінскі дзённік” неўзабаве мае выйсці ў перакладзе на нарвежскую мову. Гэта будзе сёмая мова, на якой пабачыць свет кніга. “Урыўкі з “Minsk Diary” яшчэ ў 2021-м друкаваліся ў нарвежскім перакладзе Крыстыяна Кельструпа (Christian Kjelstrup) у часопісе “Samtiden”, але поўная версія з’явіцца толькі зараз”, тлумачыць у фэйсбуку […]
Янушкевіч збірае сродкі на пераклад “Графа Монтэ-Крыста”
Выдавецтва “Янушкевіч” запусціла кампанію па зборы сродкаў на выданне перакладу класічнага раману французскага пісьменніка Аляксандра Дзюма “Граф Монтэ-Крыста”. Краўдфандынгавая кампанія праходзіць на новай беларускай пляцоўцы “Гронка”. Чаму менавіта “Граф Монтэ-Крыста”? “Граф Монтэ-Крыста” — гэта не проста раман, гэта вечная гісторыя пра прыгоды, здраду, нязломны чалавечы дух і канчатковы трыумф. Гэта […]
Выйшла кніга вершаў Уладзіміра Глазава
У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, якім кіруе Дзмітры Строцаў, выйшаў новы паэтычны зборнік Уладзіміра Глазава з назвай “Показания барометра” (Паказанні барометра). Гэта трэці зборнік вершаў берасцейскага паэта і сямнаццатая кніга ў выдавецкай серыі. “Я в эти минуты пребываю в несколько шоковом состоянии. Ни одна из моих книжек так быстро не […]
Новая манаграфія Бразгунова пра самасвядомасць аўтара
Літаратуразнавец-медыявіст, кандыдат філалагічных навук Аляксандр Бразгуноў у межах працы вядучым навуковым супрацоўнікам у Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі напісаў новую манаграфію “Аўтарская самасвядомаць у беларускім пісьменстве 16–17 стагоддзяў”. У манаграфіі разгледжаны працэс станаўлення аўтарскай самасвядомасці ў беларускім пісьменстве эпохі Рэнесансу і барока, калі адбываўся складаны пераход ад […]