У Берліне ў культурнай прасторы Fem*HUB адкрылася бібліятэка беларускай і ўкраінскай літаратуры, паведамляе “Будзьма”. Тут можна знайсці кнігі многіх беларускіх і ўкраінскіх аўтарак — ад класічных да сучасных.
Сярод іншага у бібліятэцы ёсць кнігі Таццяны Скарынкінай, Юлі Цімафеевай, Евы Вежнавец, Анастасіі Ляўковай, Ніны Кур’яты, Вікторыі Амелінай.
У прыемнай і ўтульнай атмасферы наведвальніцы прасторы могуць пачытаць за кубкам гарбаты і падзяліцца сваімі думкамі. Каля ўваходу — ціхі куток з лавачкай у кветніку, дзе таксама можна пачытаць. Кнігі можна браць і дадому. У бібліятэцы каля 150 кніг.
Fem*Hub — утульнае месца для падзей, дыскусій, адукацыйных праграм, нэтворкінгу і ўзаемнай падтрымкі. Для жанчын з Беларусі і Украіны ёсць бясплатны каворкінг. Для таго, каб папрацаваць, трэба папярэдне забраніраваць месца ў Fem*HUB Coworking.
Прастора працуе з аўторка па пятніцу з 12:00 да 18:00. Wartburgstr. 41 (Schöneberg).