Выдавецтва “Янушкевіч” працягвае выдаваць культавую трылогію Джона Р. Р. Толкіна і адкрывае папярэдні заказ на кнігу “Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы”. Замаўляць са зніжкай можна да 7 жніўня, але колькасць асобнікаў па спецыяльнай цане абмежаваная.
Высылка поштай замоўленых асобнікаў пачнецца 9 жніўня, а старт афлайн продажаў у варшаўскай кнігарні “Кнігаўка” пачнецца 10 жніўня з удзелам перакладчыка Ігара Кулікова.
Аформіць папярэдні заказ можна на сайце кнігарні.
Выдавецтва “Янушкевіч” папярэджвае, што як папярэднія будуць афармляцца толькі адразу аплачаныя заказы праз інтэрнэт. Заказы пад самавываз і аплату ў кнігарні будуць анулёўвацца.
Таксама выдавецтва нагадвае, што каб у іх з’яўлялася больш кніг, можна падтрымаць кніжныя праекты данатамі на Patreon i Zrzutka.