Выдавецтва Tsymberau.publisher адкрывае папярэдні заказ на манаграфію Аляксандра Гужалоўскага “У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)”. Выхад кнігі чакаецца у канцы жніўня—пачатку верасня.
Анатацыя:
З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, асваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, эканамічныя рэформы і паляпшэнне матэрыяльнага жыцця людзей, нарэшце, спроба фарсіраванай пабудовы камунізму незваротна змянілі беларускае грамадства.
Пад адной вокладкай сабраныя разнастайныя сюжэты, якія ствараюць стэрэаскапічную карціну жыцця тагачаснага беларускага соцыуму, раскрываюць унутраную логіку яго развіцця. Выданне разлічана на спецыялістаў-гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі найноўшага часу.
Пры папярэдняй замове і папярэдняй аплаце да выхаду кнігі кошт асобніка складзе 50 рублёў (пасля выхаду з друку ад 60 рублёў) і замоўца атрымае імянны аўтограф аўтара. Аплаціць папярэднюю замову можна праз АРІП або наяўнымі ў кнігарні.
Шлях аплаты па АРІП:
1. Сістэма Разлік (АРІП) у банкаўскім дастасаванні, у аператара ў банку або ў інфакіёску
2. Сэрвіс E-pos
3. Е-pos — аплата тавараў і паслуг
4. Аплата па рахунку 10778-1-64/1/1 — для ІП Цымбераў Раман Міхайлавіч
Не забывайцеся ўказаць прозвішча або нумар замовы (напрыклад, замест імя па бацьку ў форме АРІП), каб выдаўцы маглі адрозніць вашую аплату ад іншых.
Наяўнымі можна аплаціць у ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16.