Літаратурная рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскі каля гор Юра ў Швейцарыі абвяшчае набор заявак. Запрашаюцца ў першую чаргу пісьменнікі і перакладчыкі, але і іншыя творцы, якія працуюць са словам, таксама могуць падаваць заяўкі.
Удзельнічаць у конкурсе могуць як дасведчаныя аўтары, так і больш маладыя. Працягласць рэзідэнцыі можа складаць ад 2 тыдняў да 3 месяцаў цягам 2025 года.
Сама рэзідэнцыя знаходзіцца за 30 хвілін ад Лазаны. Пражыванне прапануецца ва ўзорах сучаснай архітэктуры — дамах-падвесах.
Фонд забяспечвае:
- праезд
- 400 EUR на тыдзень
- сняданкі і абеды
- ровары
- доступ да бібліятэкі.
Дэдлайн падачы заяўкі: 26 жніўня
Для падачы перайдзіце па спасылцы