Аляксандр Лукашук, які ўзначальваў Беларускую службу “Радыё Свабода” з 1998 да 2023, выдае кнігу ўспамінаў з назвай “Там, дзе няма цемнаты” (цытата з песні гурта ULIS). Мемуары выходзяць з друку ў праскім выдавецтве Vesna. Урыўкі з кнігі можна пачытаць анлайн. Ва ўспамінах аўтар расказвае, як стваралася Свабода, што яна рабіла […]
Month: май, 2024
Правілы жыцця ад Вацлава Ластоўскага
Нядаўна “Выбраныя творы” Вацлава Ластоўскага (1997 год), выдадзеныя “Беларускім кнігазборам”, былі прызнаныя судом “экстрэмісцкімі матэрыяламі” па заяве мінскай пракуратуры. Пра што пісаў Вацлаў Ластоўскі? Чым цікавіўся і якія ідэі прасоўваў? Bellit.info зрабілі падборку з дзесяці цытат беларускага грамадскага дзеяча, пісьменніка, гісторыка і літаратуразнаўцы. ***Калi ходам развiцця культуры чалавек даходзiць да […]
На якія кнігі пішуць рэцэнзіі і водгукі на сайце bellit.store?
Колькі месяцаў таму пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнага сайта “Новыя беларускія кнігі”, на якім збіраюцца ўражанні крытыкаў, блогераў і простых чытачоў ад кніжных навінак. Bellit.info зазірнуў на пляцоўку, каб даведацца, на што апошнім часам адгукаюцца беларускія чытачы ўсіх гатункаў. Былы сын. Саша Філіпенка (нядаўна выйшла беларуская версія ў выдавецтве Gutenberg) […]
Выйшаў з друку зборнік апавяданняў Вінцэся Мудрова
У выдавецтве Цымберава выйшаў з друку новы зборнік апавяданняў полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова з назвай “Yesterday”. У кнігу ўвайшлі стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню. Набыць можна ў інтэрнэт-краме kniger.by з перасылкай па усім свеце. […]
Казачныя гісторыі і зборнік прыказак для дзяцей
Свет пабачылі дзве новыя кнігі для дзяцей — казачныя гісторыі “Смоўжыкі, Гурман і насатая каманда” Наталлі Бучынскай і кніга беларускіх прыказак “Лёгка сказаць”, якую ўклала Паліна Грынчанка. “Лёгка сказаць” — гэта кніга з каляровымі малюнкамі ад выдавецтва “Тэхналогія”, у якой сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, […]
“БЯС КРАЙ” — новая кніга вершаў Ігара Кулікова
Выдавецтва hochroth Minsk працягвае радаваць чытачоў навінкамі. Гэтым разам з друку выйшаў зборнік вершаў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова “БЯС КРАЙ”. У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 па сакавік 2024 года, а таксама жменя ранейшых, але звязаных з рэштаю калі не падзейна, то змястоўна. Выдавец Дзмітры Строцаў дзякуе […]
Яна Галушкіна — пераможца прэміі Анемпадыстава
7 траўня ў Варшаве у Музеі Вольнай Беларусі падчас адмысловай цырымоніі прэміяй Анемпадыстава, якой адзначаюць найлепшы дызайн кніжнай вокладкі, была ўзнагароджана дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA за вокладку кнігі “Людзі лесу”. Журы абгрунтавала ўзнагароду так: “За майстэрскую перадачу ідэі, зместу і вартасці выдання, што падымае цэлы пласт беларукай […]
Выходзіць кніга вершаў Арлова ў польскіх перакладах Задуры
“Na brzegu innego czasu” (“На беразе іншага часу”) — так называецца зборнік вершаў беларускага паэта, празаіка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова, які мае выйсці ў чэрвені ў польскім выдавецтве PIW (Państwowy Instytut Wydawniczy) . Вершы выбраў і перастварыў па-польску знакаміты паэт і перакладчык Богдан Задура. «Я доўга думаў, як назваць […]
Прыём заявак на літаратурную рэзідэнцыю ў Варшаве
Старамесцкі Дом Культуры (SDK) запрашае падаваць заяўкі на літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў і пісьменніц, драматургаў і драматургінь, перакладчыкаў і перакладчыц з Беларусі і Украіны. Мяркуецца выбраць як мінімум пяць рэзідэнтаў для пражывання ад 2 да 6 тыдняў. Арганізатары рэзідэнцыі хочуць уключыць замежных пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у варшаўскі літаратурны […]
Творы Ластоўскага і Петрашкевіча сталі “экстрэмісцкімі”
Згодна з заявай пракуратуры горада Мінска кнігі “Выбраныя творы” Вацлава Ластоўскага (1997 год выпуску) і “Выбраныя творы” Алеся Петрашкевіча (2017 год выпуску) былі прызнаныя судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Абедзве кнігі выходзілі ў рамках выдавецкага праекта «Беларускі кнігазбор». ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ (1883 — 1938) — рэпрэсаваны беларускі пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, […]