Month: май, 2024

Падкаст “Супердудко”: вялікая гутарка з Марыяй Мартысевіч

У аўтарскі падкаст “Супердудко” на Літрадыё завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Паўтарагадзінная насычаная размова вядзецца пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, паэтычны зборнік “Сарматыю” і раман для падлеткаў “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна […]

Акадэмія навук збірае перадзаказы на дзве кнігі па гісторыі мовы

Аддзел гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі абвясціў пра дзве падрыхтаваныя да друку працы і збірае перадзаказы на кнігі, каб улічыць інтарэсы чытачоў пра выпуск накладу кніг. 1) “Гісторыка-этымалагічны слоўнік іншамоўных слоў у старабеларускай мове” (рукапіс знаходзіцца ў выдавецтве “Беларуская навука”), падрыхтаваны галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі […]

У Лондане ўшануюць памяць Быкава. Можна далучыцца праз Zoom

19 чэрвеня споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння культавага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, якога называлі сумленнем нацыі. З гэтай нагоды ў суботу 15 чэрвеня ў Лондане ў Скарынаўскай бібліятэцы пройдзе адмысловы вечар. Арганізатары падзеляцца думкамі пра жыццё і творчасць Васіля Быкава, пачытаюць улюбёныя тэксты, такім чынам ушанаюць памяць пра пісьменніка. […]

Маляваныч напісаў казку пра ровар Байсік — перадзамова

Выдавецтва Slowianka адкрыла перадзамову на сваёй інтэрнэт-старонцы на новую кніжку ад Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч. Новы твор называецца “Ровар Байсік і згублены званочак”. “Даражэнькія чытачы! Я жадаю, каб вы былі смелыя, леккія, імклівыя. Каб не баяліся новых дарог і адкрыццяў! Але памятайце: прыйдзе ў жыцці такі момант, калі лепей […]

Вершы паэта Венанцыя Бутрыма сталі аўдыякнігай

Ініцыятыва Audiobooks.by апублікавала запісы выбраных вершаў мастака, паэта і празаіка Венанцыя Бутрыма. Гэтая аўдыякніга — прыклад беларускай салідарнасці: запіс арганізавалі землякі баранавіцкага паэта. Мастак, паэт і празаік Венанцы Вікенцевіч Бутрым нарадзіўся і жыў у горадзе Баранавічы. Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню. Працаваў у творчых майстэрнях мастацкага фонду. Пісаў вершы і прозу, […]

Нізка вершаў з новай кнігі Прылуцкага на Літрадыё

У паэта Сяргея Прылуцкага ў выдавецтве “Мяне Няма” выйшла новая кніга паэзіі — “Гіброіды”. Сайт Litradio.link публікуе на сваіх віртуальных старонках невялікую падборку вершаў з гэта кнігі пад назвай “Выбранае з Армагедону”. Docudays Кінатэатр “Жыцьцё” працягвае паказы:там і любоў, і танкі, і бог, і мудакі.Вось мірны акупант нясе культуру ў масы —шкада, што мінкультуры зацерла мацюкі. […]

У музеі Багдановіча гутарка пра нашу метафізічную паэзію

5 чэрвеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў межах цыклу сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі і інтэлектуальнай літаратуры адбудзецца размова на тэму “Беларуская метафізічная паэзія: карані і кроны”. Па форме сустрэча мае выглядаць, як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных […]

Хадановіч знаёміць з важнымі творамі літоўскай літаратуры

У новым выпуску на сваім YouTube-канале выкладчык і паэт Андрэй Хадановіч расказвае пра знакавыя творы літоўскай літаратуры, якія проста цяпер можна чытаць у перакладзе на беларускую мову. Беларусь і Літва – геаграфічныя суседзі, і ў нас шмат агульнага: гістарычная блізкасць, блізкасць культуры і тэмпераментаў, а таксама літаратура, лічыць Андрэй Хадановіч […]

15 год таму з’явіўся часопіс перакладаў “ПрайдзіСвет”

27 траўня 2009 года ў інтэрнэце з’явіўся першы нумар анлайн-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, які арганізавала група маладых перакладчыкаў-энтузіястаў. З цягам часу вакол часопіса завіравала дзейнасць, што вылілася і ў выданне папяровых кніг, і ўручэнне адмысловай прэміі ў галіне перакладу, і ў спробу аб’яднання перакладчыкаў. Успамінамі пра дзейнасць “ПрайдзіСвета” падзяліліся ў […]

Чытайце травеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі”

Выйшаў травеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У пятым нумары 2024 году выданне традыцыйна друкуе навіны літаратурнага жыцця, рэцэнзіі на новыя кнігі, эсэ і ўспаміны, вершы і свежую беларускую прозу. У нумары чытачы знойдуць: ФОРУМ: «Кароткая быліца пра нацыянальную ідэю» Віктара САЗОНАВАКАНСПЕКТ: артыкул Яўгена ЕСІСА «Граматыка жыцця і дзейнасці Браніслава ТАРАШКЕВІЧА»ЭСЭ: […]