6 траўня спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння мастака, мысляра, паэта і празаіка Алега Аблажэя (1954 — 2016).З гэтай нагоды18 траўня ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20) адкрыецца выстава графікі мастака і літаратара. Алег Аблажэй нарадзіўся ў вёсцы Лезнявічы на Гарадзеншчыне, скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1977) […]
Month: май, 2024
Pradmova запрашае кожнага на інтэрв’ю, каб удасканаліцца
З дапамогай меркаванняў наведнікаў і гледачоў фэсту каманда Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova плануе даведацца, што і як можна дапрацаваць, каб мерапрыемствы сталі больш яскравымі, а ўмовы правядзення — больш камфортнымі. Калі вы былі на імпрэзах фэсту афлайн альбо глядзелі іх анлайн і гатовыя выказаць сваё меркаванне, Pradmova запрашае вас паразмаўляць […]
10 мая выходзяць прыгоды Бахарэвіча з малюнкамі Вольскага
10 траўня ў выдавецтве “Янушкевіч” выходзіць з друку доўгачаканы авантурны раман Альгерда Бахарэвіча “Капітан Лятучая Рыба”. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу, ілюстраваная знакамітым музыкам Лявонам Вольскім. “Капітан Лятучая Рыба” — прыгодніцкі раман для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці […]
Заканчваецца прыём заявак на прэмію Арсенневай
5 траўня заканчваецца прыём заявак на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай, якой адзначаюцца найлепшыя кнігі паэзіі на беларускай мове. Сёлета маюць выдаць дзве ўзнагароды – за кнігі, выдадзеныя ў 2022 і 2023 гадах. Для ўдзелу ў конкурсе аўтарам трэба запоўніць спецыяльную форму па спасылцы і даслаць электронную версію кнігі разам з вокладкай […]
№4 “Літаратурнай Беларусі” даступны для чытання
Выйшаў красавіцкі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У чацвертым нумары 2024 году выданне традыцыйна друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і свежую беларускую прозу. У нумары чытачы знойдуць: КРАСАВІК ПАЭЗІІ: мініанталогія вясновых вершаўЮБІЛЕЙ: да 100-годдзя Паўлюка ВАЗЁРНАГА — артыкул «Горды вой Крывіччыны»ПРОЗА: апавяданне Міхася ЗІЗЮКА «Пацыент»ПРОЗА: іранічны дэтэктыў […]
Кніжныя навінкі для дзяцей ад менскага выдавецтва
Выдавецтва “Папуры” выпусціла некалькі новых кніг для самых маленькіх. Тры з гэтых кніг уяўляюць сабой серыю, разлічаную на развіццё эмацыйнага інтэлекту дзяцей ад сусветна вядомай пісьменніцы і псіхолага Сюзанны Ізерн. Чацвертая — беларуская версія кніжкі-кардонкі Святланы Рабавай. Тры новыя кніжкі Сюзанны Ізерн пераклала Наталля Маслінка. “Лісяня кажа няпраўду”, “Яноцік хоча […]