Аддзел гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі абвясціў пра дзве падрыхтаваныя да друку працы і збірае перадзаказы на кнігі, каб улічыць інтарэсы чытачоў пра выпуск накладу кніг.
1) “Гісторыка-этымалагічны слоўнік іншамоўных слоў у старабеларускай мове” (рукапіс знаходзіцца ў выдавецтве “Беларуская навука”), падрыхтаваны галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы членам-карэспандэнтам НАН Беларусі Аляксандрам Булыкам.
У гэтай лексікаграфічнай працы разглядаюцца запазычанні старабеларускай мовы, паказаны час іх першай пісьмовай фіксацыі, значэнне, ужыванне ў помніках пісьменнасці, арфаграфічныя варыянты, этымалогія, дэрывацыйны патэнцыял, для параўнання пададзены іх адпаведнікі ў суседніх славянскіх мовах.
2) Первыданне вядомай манаграфій “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы” члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аркадзя Жураўскага з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння навукоўца.
У кнізе асвятляецца станаўленне і развіццё беларускай літаратурна-пісьмовай мовы эпохі беларускай народнасці, яе роля і функцыі ў грамадска-палітычным і культурным жыцці нашых продкаў. Асобна асвятляецца моватворчая дзейнасць Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змешчаныя назіранні і вывады грунтуюцца на непасрэдным вывучэнні аўтарам арыгіналаў рукапісных і друкаваных помнікаў старабеларускай пісьменнасці.
Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства просяць усіх, хто жадае набыць гэтыя кнігі пасля іх апублікавання, напісаць на адрас ahbm1952@mail.ru да 10 чэрвеня.