Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі, які жыве ў Бучы пад Кіевам, нядаўна выпусціў зборнік новых вершаў, большасць з якіх была напісаная пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Bellit.info расказваў пра выхад кнігі ў выдавецтве hochroth Minsk. У 2022 годзе Сяргей здолеў выехаць з Бучы прыкладна пасля двух тыдняў акупацыі, вярнуўся […]
Month: люты, 2024
Новая аўдыякніга Федарэнкі
У межах супольнага праекту Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў і фонду Kamunikat.org “Кнігі бяз літар” з’явілася новая аўдыякніга – аўтабіяграфічны раман Андрэя Федарэнкі “Мяжа”. Чытае твор Кацярына Ваданосава. Аўтар музыкі Аляксандр Ясінскі. Адкрытасць і непасрэднасць – адзін з прыёмаў, якім зацягвае ў раман аўтар. Разважанні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, […]
Афіша літаратурных падзей сакавіка
Юля Цімафеева ў Берліне, дэкаланіяльныя тэксты ў Варшаве і Ганна Комар з новай кнігай у трох гарадах. 5 САКАВІКА ў Берліне Юля Цімафеева і Марыям Мээтра (Mariam Meetra, Афганістан) выступяць ў межах новай серыі мерапрыемстваў Інстытута імя Гётэ ў выгнанні “Літаратуры ў выгнанні”. Дзве аўтаркі пачытаюць свае творы ў арыгінале, […]
Каманда фестывалю Pradmova прапануе супрацу
Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” плануе правесці стратэгічную сесію — сустрэчу, на якой арганізатары будуць аналізаваць досвед мінулых фестываляў, разбіраць поспехі і памылкі, выбудоўваць стратэгію наступных мерапрыемстваў і запрашае далучыцца ахвочых. “Мы хочам, каб на нашую сесію завіталі новыя людзі, якія б маглі прапанаваць свежыя ідэі і паглядзелі на праект, выкарыстоўваючы ўласную […]
“Ладдзя роспачы” ў новым мастацкім афармленні
Выйшла новае выданне культавага твору Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя роспачы” ў мастацкім аздабленні ад беларускай ілюстратаркі Юліі Давыдавай. Кнігу выпусціла выдавецтва “Папуры”. Менавіта з аповесці “Ладдзя роспачы” паходзіць знакамітая Караткевічава цытата: “Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як […]
“Вершы на асфальце” — як гэта было
Невялікі фотарэпартаж з Міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Добразычлівая фатографка, якая пажадала застацца неназванай, даслала нам у рэдакцыю цэлы шэраг кранальных здымкаў. Усё так і было. Больш глядзіце на нашай старонцы на Facebook.
“Пацукі” — “злая, прасякнутая ванітамі і брудам” навінка
У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга маладога празаіка Цімура Кудзеліча “Пацукі”. У 2021 годзе Цімур удзельнічаў у конкурсе рукапісаў выдавецтва “Галіяфы” і выйграў яго. Прызам за перамогу стала выданне ўласнай кнігі. Гэта ўжо другая на рахунку аўтара, першая называлася “Як”. “Улетку 2021 году выдавецтва “Галіяфы” аб’явіла конкурс імя Міхася Зарэцкага на […]
29.02 — анлайн-прэзентацыя дзвюх кніг Шымборскай
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч у чацвер 29 лютага запрашае на анлайн-прэзентацыю дзьвюх кніг вершаў польскай нобелеўскай лаўрэаткі Віславы Шымборскай з удзелам перакладчыц Наталлі Русецкай і Марыны Казлоўскай. “З’явілася ўжо другая за некалькі месяцаў Шымборска па-беларуску. (Першая была ад выдавецтва “Gutenberg”) “Канец і пачатак” ад Логвінава, з новай прадмовай. Па-другое, […]
Адкрыты збор на ўнікальную кнігу на палескай мове
Вольга Аполька, якая вядзе інстаграм-праект пад нікам Голя з Ополя і называе сябе амбасадаркай Палесся ў Новай Зеландыі, падрыхтавала кнігу “Мое Баба — діректор морга” і запусціла краўдфандынг на выпуск выдання. “Дзесьці ў вёсцы на Палессі жыве баба Маня, якую ўсе клічуць дырэктарам морга, бо яна ведае ўсё пра тое, […]
Выйшаў махлярскі раман Далэнгі-Мастовіча
Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла пераклад з польскай раману Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча “Кар’ера Мікадзіма Дызмы”, які ўпершыню быў надрукаваны ў 1932 годзе. Пераклад махлярскага раману на беларускую мову здзейсніў Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Дызайн вокладкі — Кацярына Пікірэня. Як апавядае анатацыя, дзеянне раману адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага: сталічнай Варшаве і маёнтку заможнага землеўласніка […]