Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” плануе правесці стратэгічную сесію — сустрэчу, на якой арганізатары будуць аналізаваць досвед мінулых фестываляў, разбіраць поспехі і памылкі, выбудоўваць стратэгію наступных мерапрыемстваў і запрашае далучыцца ахвочых.
“Мы хочам, каб на нашую сесію завіталі новыя людзі, якія б маглі прапанаваць свежыя ідэі і паглядзелі на праект, выкарыстоўваючы ўласную оптыку”, — тлумачаць арганізатары.
Хто запрашаецца:
— тыя, у каго ёсць рэлевантны досвед у арганізацыі мерапрыемстваў (праект- і івэнт-мэнэджмэнт, піяр, SMM, навыкі ў фота, відэа, камунікацыйны досвед, дызайн і інш.),
— тыя, хто любіць беларускую культуру і добра разбіраецца ў ёй,
— тыя, каму падабаецца праект Pradmova. (“Калі вы былі на нашых імпрэзах, ведаеце пра нашыя праекты і падпісаныя на нашыя сацсеткі, нам будзе прасцей весці дыялог”, — удакладняюць арганізатры)
— тыя, хто шукае працу ў вышэйпералічаных сферах.
Што можна атрымаць:
— досвед працы з прафесійнай камандай фестывалю,
— магчымасць рэалізаваць свае ідэі,
— магчымасць пасля сесіі атрымаць прапанову аб далейшай супрацы ў межах праекту.
Арганізатары абяцаюць разглядаць заяўкі не толькі ў кантэксце сесіі, але і ў кантэксце далейшай супрацы. Калі нехта з заяўнікаў не трапіць на стратэгічную сесію, то ўсё адно мае шмат шанцаў быць запрошаным на сумоўе.
Выдаткі на ўдзел у стратэгічнай сесіі пакрываюцца арганізатарамі. Сесія мае адбыцца ў сакавіку.
Каб падаць заяўку запоўніце гугл-форму.
Дэдлайн: 4 сакавіка.