Выйшла новае выданне культавага твору Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя роспачы” ў мастацкім аздабленні ад беларускай ілюстратаркі Юліі Давыдавай. Кнігу выпусціла выдавецтва “Папуры”.
Менавіта з аповесці “Ладдзя роспачы” паходзіць знакамітая Караткевічава цытата:
“Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на “спрадвечны” закон”.
Набыць навінку да 14 сакавіка можна толькі ў кнігарні “Параграф 45” са зніжкай 20% па адрасе Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45. Працуе кнігарня кожны дзень з 10:00 да 20:00.
“Ладдзя роспачы” неаднаразова перавыдавалася, у тым ліку ў розным мастацкім афармленні. Напрыклад, адны са знакамітых ілюстрацый да гэтага твору належаць Арлену Кашкурэвічу. Таксама ў 2010 годзе з ініцыятывы Глеба Лабадзенкі выходзіла цікавае “непадцэнзурнае” выданне твору.