Фонд “Камунікат” выдаў кнігу вершаў пра Вільню паэткі Ванды Марцінш душ Рэйш, у якую ўвашлі тэксты беларускіх арыгіналаў і перакладаў на літоўскую і польскую мовы. Уступ да кнігі “Маланкі над Вільняй” напісаў Сяргей Харэўскі.
“…Гэта мой падарунак роднаму гораду да 700-годдзя. Ідэя такой кнігі належыла перакладчыцы Альме Лапінскене, яна і пераклала вершы на літоўскую мову”, — піша ў фэйсбуку аўтарка.
На польскую мову вершы перакладаў віленскі польскі паэт Аляксандр Снежка, у даробку якога гэта ўжо сямнаццатая кніга. Менавіта ён пазнаёміў паэтку Ванду Марцінш з віленскім графікам Станіславам Каплеўскім, які зрабіў 10 гравюраў, якія ўпрыгожылі кнігу.