Кніга “Уводзіны ў філасофію” (Введение в философию) Уладзіміра Мацкевіча – гэта філасофская размова ад першай асобы пра мысленне, індывідуальнасць, ідэі і філасофіі. Кніга пабудаваная на аснове цыклу лекцы, прачытаных у 2008–2009 гадах.
Гэта не падручнік па філасофіі, гэта не даведнік для пачаткоўцаў, гэта ўводзіны ў сістэму ўяўленняў аб мысленні і свеце, якія вось ужо амаль 30 гадоў развівае і практычна рэалізуе Уладзімір Мацкевіч, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні. Гэта ўводзіны ва ўнікальную філасофскую сістэму, ключавой тэзай якой з’яўляецца “Думаць Беларусь”.
Выхад кнігі чакаецца на пачатку снежня 2023 года. Для тых, хто жадае атрымаць папяровы асобнік кнігі распачаты папярэдні заказ. Замовіць можна тут.
Прапануем азнаёміцца са зместам кнігі.