“Мінск у мастацтве” — новая кніга Сяргея Харэўскага

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры і культуролага Сяргея Харэўскага пад назвай “Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох”. Гэта багата ілюстраванае выданне, у якім аўтар аналізуе творы мастакоў, прысвечаныя сталічным краявідам.

“Мінск у мастацтве” — гэта 14 эсэ пра мастакоў, якія паслядоўна выяўлялі і выяўляюць Мінск на сваіх палотнах. Канцэпцыя кнігі вырасла з нізкі тэкстаў, якія Сяргей Харэўскі пісаў колісь для часопіса “Мастацтва”.

Рэдактаркай кнігі выступіла Марыя Мартысевіч.