“Пітэр Пэн” выйшаў аўдыякнігай на “Кніжным Возе”

Акторка Крысціна Дробыш агучыла беларускі пераклад Джэймса Мэцью Бары “Пітэр Пэн” спецыяльна для “Кніжнага Воза”. Гэты класічны твор дзіцячай літаратуры ў перакладзе Уладзя Лянкевіча і з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік выйшаў па-беларуску ў выдавецтве “Кнігазбор” у 2017 годзе.

Цяпер кніга атрымала другое дыханне, дзякуючы ініцыятыве “Кніжны Воз”. Аўдыякнігу можна бясплатна слухаць тут.

Музыка Алега Удалеева, запіс і дэтальная апрацоўка гуку Аляксандра Зелянеўскага.

Такая гісторыя можа здарыцца абсалютна ў любым дзіцячым пакоі ў любой краіне свету. Гэта ваша гісторыя – падарожжа ў краіну Неверляндыю. Каб туды трапіць, непатрэбная мапа, патрэбны толькі Пітэр Пэн. А вось вярнуцца значна складаней. Гэта казка пра заўсёднага хлопчыка Пітэра, пра чароўную краіну Неверляндыю, у якой ён жыве, пра тое, як туды трапілі Вэндзі, Джон і Майкл – дзеці з нашага свету, – і пра прыгоды, якія іх там напаткалі.