Кніжны маркет у Варшаве ў падтрымку незалежных выдавецтваў

5 красавіка ў Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў, якія нават працуючы за мяжой, зазнаюць ціск і чыя дзейнасць і выданні прызнаюцца “экстрэмісцкімі”.

Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць “экстрэмісцкімі”, унутры краіны датычных да кнігавыдання часта затрымліваюць, піша Рэформ.

“…Культура не перажывае «потым», яна існуе толькі пакуль мы ў ёй ёсць. Давайце не дадзім ёй знікнуць і будзем падтрымліваць разам, нягледзячы ні на што”, — заклікаюць арганізатары.

Выдавецтвы-удзельнікі: “Мяне Няма”, Янушкевіч, Kamunikat, Gutenberg Publisher, “Полацкія лабірынты”, ARCHE, “АЧК-Беларусь“.

Кніжны маркет пройдзе ў Варшаве ў Karma Crew. Адрас: Al. 3 Maja 15. Пачатак у 15:00.