Tag: выдавецтва Тэхналогія

У Беларусі выпусцілі новыя календары на розны густ

Бліжэй да канца 2024 году беларускія друкары пачалі выпускаць календары на новы 2025-ы. Настольныя ды насценныя на розны густ. Прапаноўваем звярнуць увагу на тры з іх. Настольны “Ачмурэнны” каляндар з забаўнымі прынтамі, тэматычнымі жартамі, вершамі і прымаўкамі ад выдавецтва “Папуры” (купіць тут). Да 500-годдзя выдання скарынаўскага “Апостала” выдавецтва “Тэхналогія” падрыхтавала […]

Унікальны даведнік па беларускіх псеўданімах ад Янкі Саламевіча

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў унікальны слоўнік-даведнік “Беларускія псеўданімы і крыптанімы (XVI–XX стст.)” аўтарства Янкі Саламевіча. Гэта грунтоўнае энцыклапедычнае выданне мае больш як 700 старонак. Анатацыя: Слоўнік змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX cтагоддзя. Ён абымае ўсё публікацыі на […]

Выдавецтва просіць яго падтрымаць, купіўшы кнігу

Выдавецтва “Тэхналогія” звярнулася праз свае сацсеткі да пакупнікоў і чытачоў з просьбай падтрымаць. Але ніякіх ахвяраванняў не чакае, проста заклікае купіць кнігі ў краме выдавецтва (у тым ліку анлайн). “Больш як за 30 гадоў працы мы ў вас амаль ніколі нічога не прасілі: рабілі сваю справу – то з усмешкай […]

Унікальнае выданне пра Алеся Разанава

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла ўнікальнае выданне пра вялікага беларускага паэта Алеся Разанава. Кніга ўспамінаў “Праз сябе — да Сусвету” — даніна памяці паэту, адкрывальніку новых даляглядаў у беларускай літаратуры. “Аўтары кнігі — а яны не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Германіі, Швейцарыі, Літвы, Расіі — дзеляцца сваімі ўспамінамі […]

Па-беларуску выйшла самая “казачная” ісландская сага

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла новая кніга — “Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” ў перакладзе са старажытнаісландскай Яўгена Папакуля. Выданне аздобленае дваццацю ілюстрацыямі, якія ўяўляюць сабой своеасаблівыя выявы на шчытах, але ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Згодна з анатацыяй “Сага пра Хэрвёр і Хэйдрэка” — адна з самых вядомых і самых “казачных” ісландскіх […]

Па-беларуску выйшаў раман вядомага славацкага наватара

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў раман славацкага пісьменніка Станіслава Ракуса (Stanislav Rakús) “Нататкі ў плыні часу”. На беларускую мову твор пераклала Святлана Богуш. Раман “Нататкі ў плыні часу” (Temporálne poznámky, 1993) мае аўтабіяграфічную аснову. Як паведамляе анатацыя на старонцы выдавецтва, у цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і ягоная штодзённая педагагічная праца, […]

Казачныя гісторыі і зборнік прыказак для дзяцей

Свет пабачылі дзве новыя кнігі для дзяцей — казачныя гісторыі “Смоўжыкі, Гурман і насатая каманда” Наталлі Бучынскай і кніга беларускіх прыказак “Лёгка сказаць”, якую ўклала Паліна Грынчанка. “Лёгка сказаць” — гэта кніга з каляровымі малюнкамі ад выдавецтва “Тэхналогія”, у якой сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, […]

Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля даступны ў кнігарнях

У зборнік “Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля” ўвайшлі творы Талстога, перакладзеныя народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём — прадаўжальнікам гуманістычнай традыцыі ў літаратуры, талстоўцам у маладосці. Укладальнікі Міхась Марчанка і Антон Шустаў падбалі пра тое, каб у кнізе сярод іншага ўпершыню з’явіліся пераклады Янкі Брыля, якія раней нідзе не публікаваліся. […]

Навукова-папулярная кніга пра беларускую мову — перадзаказ

Выдавецтва “Тэхналогія” падрыхтавала да друку невялікую навукова-папулярную кнігу “Як гавораць беларусы”, прысвечаную беларускай мове. Аўтар кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык, які займаецца папулярызацыяй беларускай мовы, удзельнічаў у розных журналісцкіх праектах, у тым ліку ў дакументальным фільме — “Гаворкі Беларусі“. У кнізе, як піша Onlíner, даступна расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай […]

Скандынаўскія народныя балады — анонс навінкі

Выдавецтва “Тэхналогія” анансавала выхад новай кнігі — першага зборніка скандынаўскіх народных баладаў, якія перастварыў па-беларуску перакладчык Яўген Папакуль. Кнігу “Каханне. Смерць. Пачвары” можна перадзамовіць на сайце выдавецтва. Творы зборніка перакладзеныя з шасці моваў: шведскай, дацкай, нарвежскай, фарэрскай, ісландскай і норн. Беларускія пераклады друкуюцца паралельна з арыгінальнымі тэкстамі. Тэматыку ўсіх баладаў […]