Фэнтэзійная аповесць “Ян Ялмужна” выйшла аўдыякнігай

Ініцыятыва “Кніжны Воз” апублікавала ў аўдыяфармаце кнігу паэта, празаіка і перакладчыка Антона Францішка Брыля “Ян Ялмужна”. Адзін з самых стыльных і інтэлігентных твораў сучаснага беларускага фэнтэзі выходзіў на паперы ў 2014 годзе.

Казачная аповесць для дарослых запрашае чытача ў падарожжа ў наваколлі Геранёнскага замка, дзе рэальная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага пераплятаецца з чарадзействам.

Магутны магнат Ольбрахт Гаштаўт любіць паслухаць добрую гісторыю, а ягоны кемлівы кухмістар Ян Ялмужна ведае, што хаваюць суседнія пушчы і пра што гавораць замкавыя муры.

Слухаць на “Кніжным Возе”.