31 траўня на сцэне Літоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра пройдзе спектакль “Радзіва Прудок” паводле кнігі Андруся Горвата. Гэта адмысловы паказ нашумелай пастаноўкі рэжысёра Рамана Падалякі, якая ішла на Малой сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы ў Менску. Зорны акторскі склад: Міхась Зуй, Святлана Анікей і Зміцер Есяневіч. “Пазыўныя нашага радыё […]
Tag: тэатр
Паводле кнігі Дзмітрыя Плакса ў Стакгольме паставяць п’есу
Беларускі паэт і празаік Дзмітрый Плакс напісаў кнігу “Пётр” пра свайго сына, якога жорстка забіў аднагодак у 16-гадовым узросце. Цяпер драматург і загадчык літаратурнай часткі Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме Якаб Хірдваль перапрацоўвае гэты твор у п’есу “Пётр: час”. Прэм’ера мае адбыцца 30 жніўня ў тэатры “Арыён”, піша zbsb.info. Пяць […]
Свабодны тэатр намінаваны на брытанскую прэмію за оперу па Караткевічу
Опера Свабоднага тэатра “Дзікае паляванне караля Стаха” намінаваная на Olivier Awards 2024 — найвышэйшую тэатральную прэмію Вялікабрытаніі. Спектакль, пастаўлены Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой паводле рамана Уладзіміра Караткевіча, прэтэндуе на ўзнагароду ў катэгорыі “Выбітныя дасягненні ў оперным мастацтве” (Outstanding achievement in opera), піша Reform са спасылкай на The Guardian. Канкурэнцыю […]
Як судзілі Святлану Алексіевіч за “Цынкавых хлопчыкаў”
Фонд “Камунікат”, які актыўна пачаў займацца выдавецкай дзейнасцю і запісам аўдыякніг, публікуе матэрыялы пра судовы працэс у дачыненні да нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч з нагоды ейнага твору “Цынкавыя хлопчыкі” і спектаклю паводле яго, які спрабавалі выкрасліць з гісторыі беларускага тэатру. Інфармацыю збірала Крысціна Дробыш. «Нядаўна група мацярок воінаў-інтэрнацыяналістаў, што загінулі […]
У Берліне пройдуць прэм’ерныя чыткі дэбютнай п’есы Юлі Цімафеевай
27 і 28 кастрычніка ў Studio Я у берлінскім Maxim Gorki Theater пройдуць тэатральныя чыткі дэбютнай п’есы паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай. Беларуская п’еса будзе прэзентавана разам з яшчэ дзвюма — Катэрыны Пэньковай “Барбажиньці цибулевої масті” і Тані Шлійвар “Нацыянальны тэатр”. Мова паказу — нямецкая з ангельскімі субтытрамі. На нямецкую […]
Прэм’ера спектакля па рамане «Плошча Перамогі»
12 жніўня а 19:00 на сцэне TR Warszawa пройдзе прэм’ерны паказ спектакля «Плошча Перамогі» паводле рамана Альгерда Бахарэвіча ў рамках тэатральнага фэстывалю INEX FEST Inexkult. Ролі выконваюць: Мікалай Стонька, Ігар Сігоў, Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Яўгенія Кульбачная, Алег Гарбуз, Кірыл Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Аляксандр Гарцуеў, Зоя Белахвосьцік, Сяргей Чуб, Аляксандр […]