Новы выпуск праекта “Кнігі без літар” Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і фонда “Камунікат” — першая кніга знакамітага цыклу Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі”. Слухачы здолеюць пазнаёміцца з аўтарскай рэдакцыяй «Галасоў Утопіі» ў найноўшым беларускім перакладзе Валянціна Акудовіча.