“Чарнобыльская малітва” Алексіевіч у перакладзе Арлова стала аўдыякнігай

Інтэрнэт-бібліятэка і фонд “Камунікат” працягвае запіс аўдыякніг. Цяпер выйшла чацвёртая кніга хронікі “Галасы Утопіі” Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, якую агучылі выдатныя беларускія акторы: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз.

За музычнае суправаджэнне адказваў Дзмітры Фрыга. А сам твор гучыць у найноўшым беларускім перакладзе, які зрабіў пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў.

Слухаць можна на сайце фонда “Камунікат”, на YouTube і іншых лічбавых пляцоўках.