Новы выпуск праекта “Кнігі без літар” Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і фонда “Камунікат” — першая кніга знакамітага цыклу Святланы Алексіевіч “Галасы Утопіі”.
Слухачы здолеюць пазнаёміцца з аўтарскай рэдакцыяй «Галасоў Утопіі» ў найноўшым беларускім перакладзе Валянціна Акудовіча. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
Адзначаная Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры, дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складаецца вялікая гісторыя. «У вайны не жаночы твар» — першая кніга хронікі. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны.
Паслухаць кнігу можна тут.