Tag: паэзія

Неўзабаве выйдуць “На ростанях” Коласа і збор твораў Разанава

У хуткім часе ў выдавецтве “Папуры” выйдзе дзве новыя кнігі: збор твораў аднаго з самых уплывовых беларускіх паэтаў Алеся Разанава “З маланкаю ў сэрцы” і трылогія класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа “На ростанях”. “З маланкаю ў сэрцы” — так павінен быў называцца том выбранага, які ўклаў сам Алесь Разанаў у […]

Выйшла трохмоўная кніга вершаў пра Вільню Ванды Марцінш

Фонд “Камунікат” выдаў кнігу вершаў пра Вільню паэткі Ванды Марцінш душ Рэйш, у якую ўвашлі тэксты беларускіх арыгіналаў і перакладаў на літоўскую і польскую мовы. Уступ да кнігі “Маланкі над Вільняй” напісаў Сяргей Харэўскі. “…Гэта мой падарунак роднаму гораду да 700-годдзя. Ідэя такой кнігі належыла перакладчыцы Альме Лапінскене, яна і […]

Беларускія літаратары могуць падацца на творчую рэзідэнцыю ў Варшаве

Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы. Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы. Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды […]

Журы абвясціла кароткі спіс сёлетняй прэміі “Дэбют”

Журы зацвердзіла кароткі спіс намінантаў на літаратурную прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, якая сёлета ўручаецца за 2021–2020 гады. На прэмію за найлепшую дэбютную кнігу прозы прэтэндуюць: На прэмію за найлепшы мастацкі пераклад намінуюцца: Прэмію “Дэбют” у галіне паэзіі за 2021-2022 гады вырашана не ўручаць. У конкурсе ўдзельнічаюць дэбютныя мастацкія кнігі, […]

У Варшаве з’явіўся мурал з радкамі паэта Алеся Дудара

Беларуская мастачка Таша Кацуба намалявала мурал каля бара “Карма” ў Варшаве, прысвечаны “Ночы расстраляных паэтаў”. Выява ўключае ў сябе цытату з верша расстралянага паэта Алеся Дудара “Маладняку”, які быў напісаны ў 1926 годзе. Калі трэба – пойдзем на нажы, Сэрца вытачым на жвір, на камень… Мы жылі, Жывём І будзем […]

На выходных у Беластоку пройдзе апошняя частка фестывалю Pradmova-2023

28-га кастрычнік распачнецца апошняя ў гэтым сезоне афлайн частка фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Гэтым разам у польскім горадзе Беласток. Арганізатары абяцаюць шмат цікавага ды карыснага, што мае натхніць на развагі, дыскусіі і пытанні. Багата кніг, сустрэч і знаёмстваў. З поўнай праграмай Беластоцкай часткі “Прадмовы” можна азнаёміцца на афіцыйным сайце фестывалю. […]

Па выніках галасавання ў Гарадку будзе “Вераніцынскі сквер”

У Гарадку зацвердзілі назву гарадскога сквера, які знаходзіцца перад райвыканкамам — цяпер ён будзе называцца “Вераніцынскі сквер”. Назва была выбрана шляхам грамадскага абмеркавання ў жніўні гэтага года, галасаванне было прымеркавана да Дзён беларускага пісьменства. Для галасавання было прапанавана 8 варыянтаў назвы сквера, у тым ліку і дасланыя мясцовымі жыхарамі. Большасць галасоў […]

24 кастрычніка ў Вільні пройдзе ноч беларускай паэзіі

24 кастрычніка ў 19:00, напярэдадні ночы расстраляных паэтаў, у Вільні пройдзе тэматычная вечарына. Можна будзе даведацца болей пра саміх забітых дзеячаў культуры, ушанаваць іх памяць, а таксама — насуперак цемры і смерці — паслухаць сучасных беларускіх літаратараў і літаратарак. У праграме вечара вас чакаюць: 24 кастрычніка19:00—21:00CreateCulture Space, Karmelitų g. 5 […]

Вершы Жадана ваеннага часу выйшлі па-беларуску ў Берліне

У берлінскім выдавецтве Hochroth Minsk выйшла кніга вершаў ваенных гадоў Сяргія Жадана з назвай “Іншае імя любові”. Пераклады зрабіў Андрэй Хадановіч. Ілюстарцыяй да зборніка стала праца мастачкі з Харкава Тані Пухнаўцавай. “…Новы зборнік уражвае іншым – шчымлівай інтанацыяй, непрыхаваным болем, надрывам, які паўстае з першых старонак і толькі ўзмацняецца ілюстрацыяй […]

Перавыбранае Някляева выйшла ў серыі “Паэты планеты”

У адноўленай фондам Kamunikat.org серыі “Паэты планеты” выйшла чарговая кніга, гэтым разам Уладзіміра Някляева. Уладзімір Някляеў, які нарадзіўся ў 1946 годзе ў Крэве, ёсць безумоўным класікам сучаснай беларускай літаратуры. Ягоныя творы перакладзены на дзясяткі моваў свету. Паэзія Уладзіміра Някляева сугестыўная і мае надзвычайную пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная […]