Філосаф Анціпенка напісаў кнігу пра паэзію, сэкс і рэлігію

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла кніга эсэ філосафа Алеся Анціпенкі пра пра феномен самаўсведамлення чалавека ў паэзіі, культуры, этыцы і рэлігіі.

У кнізе з назвай “Пра паэзію, сэкс, рэлігію і самаўсведамленне” кандыдат навук Алесь Анціпенка даследуе феномен самаўсведамлення чалавека на падставе паэтычных твораў Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Міхася Стральцова, Уладзіміра Арлова, а таксама працаў дацкага філосафа Сёрэна Кіркегара і тэкстаў Старога і Новага Запаветаў.

Кніга будзе цікавая навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам філасофскіх і філалагічных спецыяльнасцяў, а таксама усім, каго хвалююць пытанні самаўсведамлення і развіцця, сучаснага стану філасофскай думкі.