Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад рамана Юлі Арцёмавай “Пока я искала слова”. Цяпер адкрыты перадзаказ на кнігу на сайце выдавецтва. “Пока я искала слова” — раман жорсткага дзеяння і драматычнага выбару. Гераіню шукае КДБ, і яна таемна бяжыць праз мяжу ў Кіеў, дзе, ледзь ачомаўшыся, сустракае вайну. І ўсё гэта […]
Tag: Мяне Няма
Ад Шагала да Арцёмавай — чатыры кніжныя навінкі
Выдавецтва “Мяне Няма” падзялілася найбліжэйшымі планамі. Чытачоў чакаюць кнігі Юлі Арцёмавай, Уладзіміра Казлова, Марка Шагала і Алёны Глухавай. “…Ужо вычытаны карэктаркай і чакае вёрсткі раман Уладзіміра Казлова «Паўднёвы Захад». Выдатны тэкст. Гэта працяг рамана «Варшава», які мы перавыдалі два гады таму. Менск канца 90-х гадоў”, — анансуе навінку пісьменнік Павел Анціпаў, […]
У “Мяне Няма” выходзіць кніга Жбанкова — перадзаказ
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад кнігі выбраных тэкстаў YouTube-праекта Максіма Жбанкова “ШокингКульт. Книга перемен”. У кнізе 37 тэкстаў пра Беларусь і ўсё, што здарылася з намі пасля 2020-га. Але гэта не хронікі падзеяў і не прыватныя нататкі. Гэта mind games — канцэптуалізацыя (беларускага) трындзяца ў прамым эфіры. Спробы знайсці маркеры […]
Кніжны маркет у Варшаве ў падтрымку незалежных выдавецтваў
5 красавіка ў Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў, якія нават працуючы за мяжой, зазнаюць ціск і чыя дзейнасць і выданні прызнаюцца “экстрэмісцкімі”. Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць “экстрэмісцкімі”, унутры краіны датычных да кнігавыдання часта затрымліваюць, […]
Сяргей Дубавец сутыкаецца з непрыхарошанай праўдай “Сіняга дома” Алены Пятровіч — падкаст
У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго нараджаецца светапогляд і нехлуслівая інтанацыя пісьменніцы. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Натуральна, я ведаў […]
У Варшаве пройдзе перфарматыўная экскурсія па офісе “Мяне Няма”
14 сакавіка ў Варшаве Тутэйшы Тэатр правядзе перфарматыўную экскурсію па офісе беларускага незалежнага выдавецтва “Мяне Няма”, запрашае КШТАŁТ СЛОВА. Экскурсія па офісе “Мяне Няма” ад Тутэйшага Тэатра — гэта імерсіўная вандроўка па 7 пакоях офісу выдавецтва, дзе водгукі цяжкай штодзённай працы кніганошаў злучаюцца з мелодыямі тэкстаў, ласкава напетымі акторамі і […]
Выходзіць новая кніга Тоні Лашдэн — перадзаказ
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новай кнігі прозы Тоні Лашдэн “На углу Незалежнасці”. Кнігу складаюць апавяданні, героі якіх — вашыя суседзі. Ці былыя суседзі. Нехта адседзеў, нехта эміграваў, нехта на дзяржслужбе. Але з імі адбываюцца невытлумачальныя рэчы — ці наадварот, зусім звычайныя, ды вось толькі сама рэальнасць тлумачэнню паддаецца з […]
Строцаў напісаў кнігу прозы пра Менск— перадзаказ
Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад кнігі мінімалістычнай, замяшанай на рытмах і паўторах, прозы паэта Дзмітрыя Строцава з назвай “Как выглядит смерть”. Па сутнасці, гэта аўтабіяграфічная паэма ў прозе пра “міфічны Менск”. Як расказваюць пра навінку ў выдавецтве, “Как выглядит смерть” гэта эмацыйна насычаны тэкст пра Менск вачыма савецкага хлопчыка — […]
Перакладчыца Алена Пятровіч напісала кнігу пра Віцебск
Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад кнігі аўтафікшн-прозы ад перакладчыцы і паэткі Алены Пятровіч “Сіні дом”. Цяпер адкрыты папярэдні заказ, які вызначыць колькасць асобнікаў папяровага накладу навінкі. Гэта кніга пра родны горад аўтаркі — Віцебск — такі, якім яна яго памятае і ў які (пакуль) не можа вярнуцца. Новы ўрбаністычна-лірычны тон […]
Выходзіць фотапаэтычная кніга Юліі Шатун
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад паэтычна-фатаграфічнай кнігі Юліі Шатун “Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте”. У кнізе чытач і глядач знойдзе празаічную паэзію пра паэтызацыю прозы жыцця, па-майстэрску змантажаваную з кадрамі паўсядзённасці. Пад вокладкай — 43 тэксты і 65 фотаздымкаў. Тэксты літаратаркі і рэжысёркі Юліі Шатун рэдакцыя “Літрадыё” […]





