Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад кнігі выбраных тэкстаў YouTube-праекта Максіма Жбанкова “ШокингКульт. Книга перемен”. У кнізе 37 тэкстаў пра Беларусь і ўсё, што здарылася з намі пасля 2020-га. Але гэта не хронікі падзеяў і не прыватныя нататкі.
Гэта mind games — канцэптуалізацыя (беларускага) трындзяца ў прамым эфіры. Спробы знайсці маркеры для зламанага часу, пакуль ляціш разам з ім з ніадкуль у нікуды і намагаешся не з’ехаць з глузду.
“Для мяне гэтыя тэксты сталіся эмацыйнай тэрапіяй і крэатыўнай перазагрузкай. Магчыма, гэта спрацуе і з кімсьці яшчэ”, — кажа аўтар.
Метафарычна. Нязручна. ШокінгКультурна. Жбанкоў як ён ёсць.




У афармленні вокладкі выкарыстана фота Арцёма Лобача, а здымкі ўнутры зборніка эсэ — Віялеты Саўчыц.
Замовіць кнігу можна праз сайт выдавецтва Mnnm.store. Гэта папярэдні заказ, які ў многім прадвызначае памер папяровага накладу выдання. Кніга на паперы чакаецца ў чэрвені 2026 году.






